Грамадства11

Вячаславу Салодкаму з Баранавічаў далі год калоніі за «абразу» Лукашэнкі

Стаў вядомы прысуд жыхару Баранавічаў Вячаславу Салодкаму, абвінавачанаму ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык, піша «Вясна».

Паводле матэрыялаў следства, Вячаслава абвінавацілі ў тым, што ён, нібыта ў нецвярозым стане, у прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі «выказваў фразы, якія зневажаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі».

Запісы з відэарэгістратараў міліцыянтаў пазней выкарыстоўваліся ў судзе як доказы вінаватасці Салодкага. Якімі менавіта словамі выказваўся Вячаслаў, не ўдакладняецца.

«Берасцейская вясна» знайшла пастанову Баранавіцкага суда на Вячаслава Салодкага ад 9 сакавіка 2023 года. У адміністрацыйным пратаколе было напісана, што «нецвярозы Салодкі нібыта паводзіў сябе задзірліва, размахваў рукамі, крычаў, чым наўмысна парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян», чым здзейсніў дробнае хуліганства (артыкул 19.1 КаАП). Суддзя Мікалай Кміта прысудзіў за гэта 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

За выказванні непахвальных слоў пра Лукашэнку суддзя Літвінчык прызначыла Салодкаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год калоніі агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект daroha

ГУБАЗіК прымусіў мужчыну звесці татуіроўку з радком «Не быць скотам»

У Лунінцы за каментары затрымалі мужчыну. Ён выдаліў акаўнт, але яго ўсё роўна знайшлі — вось як гэта магло быць

Каментары1

  • mikola
    02.08.2023
    Tolki 1 god za *abrazu* ? Moi sabaka jago abrazae kozny dzen . Kolki jamu (sabaku) moguc dac na Belarusi ? 

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры3

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць