Свет

Кампанія OceanGate, якая валодала батыскафам «Тытан», выдаліла акаўнты ва ўсіх сацсетках

На сайце кампаніі раней было размешчана паведамленне, што яна прыпыніла даследчую і камерцыйную дзейнасць.

Фота: Becky Kagan Schott / Ocean Gate / Handout / Anadolu Agency via Getty Images

Да апошняга часу ў OceanGate Expeditions былі акаўнты ў фэйсбуку і інстаграме, твітары і лінкедзіне. У пятніцу доступ да іх знік.

На сайце кампаніі раней было размешчана паведамленне, што яна прыпыніла даследчую і камерцыйную дзейнасць.

Няшчасце з падводнай лодкай «Тытан», якая апускалася з пяццю турыстамі да затанулага ў Атлантычным акіяне «Тытаніка», здарылася 19 чэрвеня. Кампанія Oceanwide Expeditions паведаміла, што страціла сувязь з апаратам. Праз тры дні паўночна-ўсходняе падраздзяленне Берагавой аховы ЗША выявіла абломкі апарата. Усе пасажыры «Тытана» загінулі.

Абломкі батыскафа і магчымыя чалавечыя парэшткі спачатку былі паднятыя на борт судна Horizon Arctic, а затым дастаўленыя ў порт Сент-Джонса (правінцыя Ньюфаўндленд і Лабрадор).

Кіраўнік камісіі па расследаванні інцыдэнту Джэйсан Ньюбаўэр сказаў, што «неабходна яшчэ правесці значную працу для разумення тых фактараў, якія прывялі да трагічнай гібелі «Тытана», каб падобныя сітуацыі не адбываліся надалей».

22 чэрвеня знайшлі першыя абломкі батыскафа, экіпаж прызналі загінулым. 

На борце «Тытана» знаходзіліся брытанскі бізнэсмен Хэміш Хардынг, бізнэсмен з Пакістана Шахзада Давуд і яго 19-гадовы сын, а таксама заснавальнік кампаніі OceanGate Стоктан Раш і французскі даследчык Поль-Анры Наржале.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць