Усяго патроху11

«Сапраўдны баец». Як у Гродзенскім заапарку выратавалі жыццё буслу

Некалькі тыдняў таму ў прыгарадзе Гродна быў знойдзены бусел. Ён хадзіў уздоўж шашы на возеры Юбілейнае і нікуды не адлятаў. Неабыякавыя гродзенцы забілі трывогу. У выніку птушка апынулася ў заапарку.

Скрыншот відэа заапарка

«Бусел быў на мяжы жыцця: адкрыты пералом крыла, раны на шыі. Мабыць, птушка падверглася нападу драпежніка. Дактары пачалі змагацца за яе жыццё. Крыло прыйшлося ампутаваць. Нягледзячы на ​​цяжкі стан, бусел хутка пайшоў на папраўку», — расказалі ў заапарку.

Цяпер бусел пачуваецца добра і ўжо пераехаў на адзін з вадаёмаў заапарка. Дактары кажуць, што гэта быў адзін з найлепшых іх пацыентаў: паслухмяны, цярплівы, некапрызны. Сапраўдны баец!

У заапарку мяркуюць, што бусел нейкім чынам зразумеў, што заапарк — гэта адзіны шанец на выратаванне і, «ухапіўшыся» за гэты шанец з усіх сіл, ужо яго не выпусціў!

Каментары1

  • Старобілорус
    06.07.2023
    Вельмі шкода бусліка. Сподею се ён такі задюбал тую почвару драпежную, што з йім такое зробіла.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць