Свет

У Офісе Зяленскага назвалі ўмову, пры якой ён паедзе на саміт NATO ў Вільню

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі асабіста прыедзе ў Вільню на саміт Паўночнаатлантычнага альянсу толькі пры ўмове, калі Украіна атрымае здавальняючы вынік. Пра гэта ў інтэрв'ю Reuters сказаў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта, дыпламатычны дарадца Зяленскага Ігар Жоўква, як паведамляе «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Адказваючы на пытанне, якія ўмовы прысутнасці Зяленскага на саміце NATO, Жоўква спаслаўся на ягоную прамову ў парламенце, дзе ўкраінскі лідар казаў пра важнасць мужнасці ў сучасным свеце.

«Прэзідэнт не паедзе… на саміт, калі лідары будуць схільныя дэманстраваць або будуць дэманстраваць дэфіцыт мужнасці, тады як Украіна з усёй мужнасцю, воляй і сілай і высокім баявым духам змагаецца супраць расійскай агрэсіі», — сказаў ён.

Ён дадаў, што прэзідэнту Украіны «няма сэнсу і не будзе часу ехаць» на саміт у Вільні, калі там «не будзе выніку».

На думку дарадцы Зяленскага, Украіна цяпер бліжэй да атрымання запрашэння, чым «паўгода таму».

Уладзімір Зяленскі разумее немагчымасць уступлення Украіны ў NATO падчас вайны, аднак не бачыць сэнсу ўдзельнічаць у саміце NATO ў Вільні, калі паводле вынікаў Украіна не атрымае канкрэтных сігналаў, калі яна можа далучыцца да Альянсу.

Каментары

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць