Грамадства3030

«Перамога Расіі ў СВА — гэта і перамога Беларусі». Ідэолаг Лукашэнкі раскрыў яго сапраўдныя планы па Украіне

Не паспеў вонкава паздаравелы Лукашэнка на сённяшняй сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Рады Парламенцкай асамблеі АДКБ чарговы раз пазіцыянаваць сябе як асобу, у галаве якой адно толькі імкненне да ўсеагульнага міру, як у праўладным канале з'явіўся запіс выступлення адной з ключавых ідэалагічных фігур у ягоным атачэнні — Вадзіма Гігіна. Танальнасць яго зусім іншая.

Вадзім Гігін. Скрыншот з відэа

Калі Лукашэнка гаворыць, што, маўляў, «трэба вярнуцца за стол перагавораў. Узяць не той дакумент [які выпрацоўваўся на пачатковым этапе расійска-ўкраінскіх перагавораў] — новы. Для таго, каб спыніць вайну», то ягоны ідэолаг ні пра якія перамовы і думаць не думае, яму карціць адно толькі «перамога Расіі ў СВА» і разгром Украіны:

«Не трэба выкручвацца, — да некага звяртаецца Гігін. — Перамога Расіі ў СВА — гэта і перамога Беларусі. Усе патрыятычныя сілы, прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі перакананыя ў гэтым. Мы ездзім па краіне, мы размаўляем з людзьмі. Трэба пра гэта гаварыць наўпрост:

так, Беларусь не ўдзельнічае ў баявых дзеяннях і гэта наш прынцыповы выбар, наша лінія, наша пазіцыя. Але давайце казаць наўпрост: мы балеем за Расію, мы жадаем поспеху расійскай арміі, мы жадаем перамогі Расіі, мы жадаем разгрому неанацысцкай зграі, якая называецца Узброеныя сілы Украіны. Мы жадаем разгрому клікі Зяленскага.

Пра гэта трэба казаць адкрыта. Так думаюць вельмі многія людзі па ўсім свеце. Гэтая ўзважаная пазіцыя Беларусі, якая накіраваная на дасягненне агульных мэтаў у СВА, але разам з тым і на мір. Беларусь з першых дзён прымае намаганні для дасягнення міру, і гэта прынцыпова важна. І цяпер мы гатовыя гэта зрабіць, але мір павінен быць абаронены».

Каментары30

  • Железный Дровосек
    18.05.2023
    Так вот, Гігін,мы желаем разгрома твоей поганой орды,твоего смердючьего недорейха,выращенного на московии,а тебе с твоей стаей холопьих шакалов и калхозником,вечно таскающих куски из-под стола своих господ-соловьевых—ответить за военные преступления против народа и государства Украины. Мельница Г-дня своё дело знает,даже не сомневайся—это вопрос времени.
    До чего ж вы жалкие русские совки...
  • Яська-гаспадар
    18.05.2023
    Таму што абслуга Лукі ўжо пачала думаць на перспектыву
  • Руслан
    18.05.2023
    Рашисты, эта пятая колонна в Беларуси, выступают от имени белорусов. Беда в том, что затурканные и обработанные ТВ-пропагандой "простые люди" не смеют им возразить.

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў2

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць4

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць