Спорт22

Лёсам «нядобранадзейных» футбалістаў, якіх не дапускаюць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, займаецца камісія па палітычных уцекачах — «Трыбуна»

АБФФ на чале з новым кіраўніком гатовая дапусціць апальных спартсменаў да чэмпіянату хоць цяпер, але баяцца самі клубы, бо іх перапалохала спартыўнае начальства. Тых жа футбалістаў, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэсты, фактычна прыраўнялі да палітычных уцекачоў, нават калі яны знаходзяцца ў краіне, піша «Трыбуна».

У чэмпіянаце Беларусі па футболе мінула ўжо шэсць тураў, а як мінімум дзесяць гульцоў клубаў вышэйшай лігі па-ранейшаму сядзяць без працы і чакаюць рашэння камісіі, якая павінна вызначыць, што ж рабіць з імі — тымі, хто ў 2020-м дазволіў сабе выказацца супраць гвалту.

Пасяджэнне адпаведнай камісіі ўсё адкладалася, хоць, паводле інфармацыі «Трыбуны», новы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Шарснёў дамагаецца вяртання гульцоў на поле без якіх-небудзь дадатковых разбораў.

Але такое развіццё сюжэту малаверагоднае. Да таго ж у ім адбыліся новыя павароты. Лёс гульцоў па-ранейшаму павінна вырашыць камісія, але не тая, пра якую ішла гаворка раней.

Яшчэ зімой Мінспорту загадала клубам скасаваць кантракты з гульцамі, якія патрапілі ў чорны спіс, і да рашэння камісіі не прымаць гэтых спартоўцаў на працу. З таго часу футбалісты застаюцца пры сваіх калектывах, але могуць толькі трэніравацца. Гульцы сядзяць без працы ўжо не першы месяц.

Тым не менш, клубы і, як аказалася, Федэрацыя футбола вядуць працу па вяртанні спартсменаў у прафесію. Як «Трыбуне» ўдалося даведацца, у сярэдзіне красавіка ад футбольных клубаў і АБФФ былі накіраваныя хадайніцтвы з просьбай «памілаваць» нібыта «нядобранадзейных» футбалістаў.

І будучыня гульцоў цяпер залежыць ад так званай «камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў» на чале з генпракурорам Андрэем Шведам, створанай указам Лукашэнкі ў пачатку лютага 2023 года для таго, каб вырашаць лёс тых, хто па палітычных меркаваннях пакінуў краіну і цяпер хоча вярнуцца. У яе складзе — вельмі шмат самых адыёзных персанажаў лукашэнкаўскага рэжыму.

Пры гэтым кіраўніцтва федэрацыі ўжо нібыта нават гатовае заявіць гульцоў у чэмпіянат, аднак сустракае супраціў з боку клубаў. Бо міністр спорту Сяргей Кавальчук раней папярэджваў, што ў клубаў могуць быць праблемы з дзяржпадтрымкай і не толькі, калі яны наважацца заключыць кантракты з «нядобранадзейнымі» футбалістамі.

Таму клубы, нягледзячы на лаяльнасць новага футбольнага кіраўніцтва, чакаюць рашэння камісіі і не робяць паспешлівых крокаў. Пры гэтым самае цікавае, што некаторым клубам, нягледзячы на іх «паслушэнства», дагэтуль не падпісаныя планы развіцця.

То-бок сітуацыя выглядае наступным чынам: каб атрымаць дзяржпадтрымку, каманды скасавалі кантракты з гульцамі з «чорнага спіса», як і загадала Мінспорту, аднак па факце зараз не маюць ні футбалістаў, ні грошай.

З моманту зваротаў клубаў, федэрацыі і саміх гульцоў мінуў ужо амаль месяц, аднак рашэнне ўсё яшчэ не прынята. І, як кажуць крыніцы «Трыбуны», невядома, калі сітуацыя вырашыцца.

Пры гэтым, як даведалася «Трыбуна», спіс «нядобранадзейных» футбалістаў цяпер падзялілі паводле значнасці для беларускага футбола. Адна катэгорыя — тыя, каго трэба вярнуць у чэмпіянат у першую чаргу, іншая — гульцы, з якімі можна не спяшацца.

Якія футбалісты куды залічаныя, пакуль даведацца не ўдалося, аднак абазнаныя людзі паведамляюць, што да «значных выканаўцаў» у першую чаргу адносяць тых, хто найбольш актыўна праявіў сябе ў патрыятычных акцыях, здымаўся ў «пакаянных» відэа і апошнія гады выклікаўся ў зборную Беларусі.

Пры гэтым практычна ўсе, хто зараз застаецца ў Беларусі і чакае рашэння камісіі, актыўнічалі ў «патрыятызме» напаказ. Таму да «менш значных для белфутбола» выканаўцаў, рашэнне па якіх можа пачакаць, адносяць, відаць, у асноўным тых «нядобранадзейных», хто гуляе за мяжой.

Асобная сітуацыя — у Станіслава Драгуна. У чорным спісе, які ёсць у распараджэнні рэдакцыі «Трыбуны», гэты футбаліст стаіць пад першым нумарам. Усё, здаецца, ідзе да таго, што адзін з найлепшых гульцоў чэмпіянату завершыць кар'еру. Дамовіцца наконт яго з чыноўнікамі барысаўскаму БАТЭ не ўдаецца, тым больш што ён не быў заўважаны ні ў адной з «патрыятычных» акцый, у якіх засвяціліся многія іншыя.

Каментары2

  • Ганьба
    02.05.2023
    Чытаць навіны пра лукашэнкаўскія камісіі, федэрацыі і прочая - як нагой у какахі наступіць.
  • Да, вертят судьбой как короли
    03.05.2023
    А ещё комисси будет решать когда футболистам можно ходить в туалет, с кем жить, что кушать и как дышать! Иначе всех под нож! Футболисты стали сами в качестве футбольного мяча!

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць