У Гродне затрымалі праваабаронцу Віктара Сазонава. Cілавікі былі ў баявой амуніцыі
7 красавіка ў Гродне быў затрыманы Віктар Сазонаў, грамадскі дзеяч, праваабаронца, пісьменнік. Яго затрымалі, калі ён пад'ехаў да свайго дома на машыне, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Віктара Сазонава затрымлівалі сілавікі ў экіпіроўцы. З якой прычыны яго затрымалі, пакуль невядома.
Віктара Сазонава затрымлівалі летам 2021 года. Ён быў у статусе падазраванага па так званай справе «Вясны», знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, пазней з яго гэты статус знялі.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары