Пад санкцыі Новай Зеландыі патрапіла пяць беларускіх вайскоўцаў
МЗС Новай Зеландыі апублікавала спіс фізічных і юрыдычных асоб, якія трапілі пад дадатковыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі і Расіі, уведзеныя Новай Зеландыяй 31 сакавіка.

Санкцыі закранулі пяць фізічных асоб з Беларусі, усе яны — высокапастаўленыя вайскоўцы:
- Андрэй Лук'яновіч — камандуючы войскамі СПА і ВПС Беларусі;
- Аляксандр Лазіцкі — камандзір вайсковай часці 65408 (аэрадром Лунінец);
- Ігар Дземідзенка — экс-камандуючы сіламі Заходняга аператыўнага камандавання;
- Уладзімір Купрыянюк — начальнік штаба Заходняга аператыўнага камандавання;
- Андрэй Некрашэвіч — былы начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары