Сахашчык: Мы павінны нешта зрабіць, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык даў першы каментарый наконт навіны пра тое, што Расія прыняла рашэнне размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю.

«Гэтая заява азначае, што Пуцін хоча далей палохаць увесь свет, трымаць у напружанні, — сказаў Сахашчык, каментуючы навіну для тэлеканала «Белсат». — Я не думаю, што Пуцін здольны выкарыстаць такую зброю, але ўзровень небяспекі становіцца значна вышэйшым. І трэба будзе нешта нам рабіць, бо гэта ўжо зусім нядобра. Калі на гэта ідзе Лукашэнка, то ён падвяргае вялікай рызыцы народ Беларусі, і ён павінен за гэта адказаць. Гэта адназначна эскалацыя канфлікту».
«Мы павінны пачаць рабіць нейкія крокі, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна, каб у іх не было вялікага жадання тут знаходзіцца», — зазначыў прадстаўнік Аб’яднанага кабінета.
І гэта, на яго думку, мусіць быць нешта большае за дыверсію ў Мачулішчах.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Сахашчик, вы бывший военный? ̶т̶о̶г̶д̶а̶ ̶в̶ы̶ ̶д̶о̶л̶ж̶н̶ы̶ ̶з̶а̶с̶т̶р̶е̶л̶и̶т̶ь̶с̶я̶
объясняю на пальцах
если совсем уже кратко, то
какую пользу вы приносите Беларуси в данный момент?
подчеркиваю и выделяю слова
к͟а͟к͟у͟ю͟ ͟(?) п͟о͟л͟ь͟з͟у͟ (?) ͟в͟ы͟ ͟п͟р͟и͟н͟о͟с͟и͟т͟е͟ ͟Б͟е͟л͟а͟р͟у͟с͟и͟ ͟в͟ ͟д͟а͟н͟н͟ы͟й͟ ͟м͟о͟м͟е͟н͟т͟ ?