Грамадства

«Сведчанне іх мізэрнай фантазіі». Дачка Валерыі Касцюговай выказалася пра жорсткі прысуд маці

17 сакавіка беларускую медыяэкспертку і палітолага Валерыю Касцюгову асудзілі на 10 гадоў зняволення. Яе дачка Настасся Касцюгова пракаментавала «Нашай Ніве» суровы прысуд і расказала, у якім настроі яе маці была перад судом.

Фота: старонка ў фэйсбуку Настассі Касцюговай

На думку Настассі, жорсткі прысуд яе маці — усяго толькі лічба, ніяк не звязаная з рэальнасцю. «Яны маглі назваць хоць 100 гадоў, хоць 150. Усё гэта — хутчэй сведчанне іх мізэрнай фантазіі і дрэннага ўяўлення, а не нейкай рэальнай будучыні.

Яны называюць вялікія тэрміны проста таму, што гэта ўсё, што ім засталося, каб неяк маральна ўздзейнічаць на людзей, прымушаць іх губляць веру і сэнс таго, што яны робяць.

У рэальнасці, вядома, такіх вялікіх тэрмінаў не будзе, не будуць людзі сядзець па 10—20 гадоў. Гэта магчыма толькі тады, калі для нас усіх нармальна, што Лукашэнка будзе ва ўладзе наступныя 10—20 гадоў, а для нас усіх гэта відавочна ненармальна», — кажа яна.

Вялікі тэрмін не стаў для яе нечаканасцю, тым больш што пракурор запытаў гэтыя дзесяць гадоў яшчэ тыдзень таму. Ва ўмовах адсутнасці ў Беларусі незалежнай судовай улады, на думку Настассі, суддзя мусіў выканаць усё, што прапанаваў пракурор. 

«Гэта не тое, што мяне цяпер унутрана разбурае, бо тут няма ніякага маральнага канфлікту. Мама знаходзіцца ў турме, як і шматлікія сумленныя людзі, за сваю дзейнасць, якую мы выбралі. Ні яна, ні я не выбіралі такой цаны, але мы ў стане несці адказнасць за зроблены намі выбар.

Нашмат больш разбуральна рабіць тое, што цяпер робяць гэтыя суддзі і пракуроры, то-бок дзейнічаць не ў адпаведнасці з тым, у што ты на самай справе верыш, і ісці супраць уласных маральных установак, а часам і ўвогуле з імі расставацца. Гэта разбурае, і гэта цяжка. А нам трэба пацярпець нейкі час, пакуль нашы блізкія не будуць з намі, і гэта мы зможам. Хацела б нагадаць людзям, якія вельмі цяжка рэагуюць на гэтыя вялікія тэрміны, што ніхто з нас не збіраецца мірыцца з такой уладай на наступныя 10 гадоў. Таму не трэба ўражвацца гэтымі тэрмінамі і нават дазваляць сабе ў іх верыць».

Сама медыяэкспертка, па словах яе дачкі, добра трымаецца ў зняволенні. Як і Настасся, яе маці пражывае гэты час з гумарам і гатоўнасцю да ўсяго. Такія рэчы іх не ламаюць.

«Я перадала ёй, каб яна не ўспрымала ўсур’ёз гэтыя лічбы, а яна мне адказала: «Ты мяне яшчэ павучы, я і так гэта выдатна ведаю!»

Яна рада таму, што зараз у яе будзе хоць нейкая змена абстаноўкі, бо яна паўтара года правяла ў СІЗА ў даволі цесных умовах, а зараз будзе пераязджаць у калонію. Яна рыхтуецца да гэтага, мае добры настрой і ўсіх падбадзёрвае, у тым ліку і звонку кратаў.

На год мамінага затрымання я напісала ёй, што вельмі злуюся, што ў нас забралі гэты год. Яна адказала: «Я не лічу, што ў нас яго забралі, бо мы ніколі не былі з табой настолькі блізкія і не размаўлялі так, як у гэты год.

Таму я лічу, што, наадварот, гэты год даў нам магчымасць пазнаёміцца яшчэ бліжэй, чым мы былі знаёмыя раней», — расказвае Настасся.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай прысудзілі па 10 гадоў калоніі

«Нас вырашылі зусім звесці са свету» — палітолаг Валерыя Касцюгова распавяла з-за кратаў пра ўмовы на «Валадарцы»

Настасся Касцюгова: У найлепшых месцах заўсёды думка «крута было б зрабіць так у Беларусі», але ніколі — «крута было б застацца тут жыць»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак10

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак10

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць