Грамадства

Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай прысудзілі па 10 гадоў калоніі

Мінскі гарадскі суд 17 сакавіка агучыў вердыкт у справе палітзняволеных Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай. Як і прапаноўваў раней бок абвінавачання, менеджарак асудзілі на 10 гадоў калоніі кожную.

Крыху больш за месяц спатрэбілася дасведчанай у палітычных працэсах суддзі Дзіне Кучук, каб агучыць прысуд па рэзананснай справе. 6 сакавіка прадстаўнік пракуратуры папрасіў пакараць фігурантак 10 гадамі зняволення, на што сёння ў суддзі не знайшлося аніякіх пярэчанняў. 

Абвінавачваным дадзены час на магчымасць аспрэчвання суровага прысуду, хоць, як паказвае практыка «правасуддзя па-беларуску», усе апеляцыі палітвязняў застаюцца без задавальнення або атрымліваюць мінімальныя карэктывы.

Журналістка Валерыя Касцюгова і менеджарка публічнага адміністравання Таццяна Кузіна ўжо больш за паўтара года правялі ў СІЗА №1 Мінска на падставе выстаўленых ім абвінавачанняў па трох крымінальных артыкулах за «злачынствы супраць дзяржаўнага ладу». 

Да разгляду аб’яднанай справы Мінскі гарадскі суд прыступіў толькі 6 лютага 2023 года. Прычына надзвычайнай маруднасці на этапе следства традыцыйна не называецца.

Валерыю Касцюгову затрымалі ў Мінску разам з мужам-аналітыкам і бацькам-інвалідам 30 чэрвеня 2021 года супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі. У кватэры правялі ператрус, забралі носьбіты інфармацыі.

Мужчын пасля допыту адпусцілі, а журналістку змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна. Пазней яе перавялі ў сталічны СІЗА №1, дзе яна стала падазраванай па наступных крымінальных артыкулах:

— арт. 357, ч. 1 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады);

— арт. 361-1, ч. 3 (заклікі да дзеянняў абмежавальнага характару, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы);

— арт. 130, ч. 3 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці).

Таццяну Кузіну сілавікі затрымалі на суткі раней, у ноч на 29 чэрвеня, у мінскім аэрапорце, калі тая збіралася вылецець у Грузію. Яна сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта Bipart. Абвінавачанні супраць яе ідэнтычныя тым, што і ў Валерыі Касцюговай. 

Абедзвюх экспертак праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі і патрабуе спыніць іх пераслед за грамадзянскую пазіцыю. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу50

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу50

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць