Грамадства

«Нас вырашылі зусім звесці са свету» — палітолаг Валерыя Касцюгова распавяла з-за кратаў пра ўмовы на «Валадарцы»

Валерыю Касцюгову затрымалі амаль год таму — 30 чэрвеня 2021 года. Яе абвінавачваць у змове з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357 КК) і дапамаганні ў закліках да захопу ўлады (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 КК). На пачатку красавіка Валерыя даслала ліст на волю, у якім выказалася пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў СІЗА-1, распавяла пра сваё здароўе і падзялілася кнігамі, якія чытала апошнім часам, паведамляе «Вясна».

Фота: «Радыё Свабода»

«Падобна на тое, што нас вырашылі зусім звесці са свету. Прычым, відаць, у імкненні адрэагаваць на міжнародную крытыку ўмоваў утрымання ў беларускіх турмах нас сталі лепш карміць. Але: цяпер нельга ўзяць пустыя талеркі, г. зн. чалавечую ежу есці няма ў чым, калі не выкінуць турэмную. Таму каналізацыя пастаянна забіваецца патокамі баланды.

У турме бясконцыя праверкі. На практыцы гэта азначае, што мы ўвесь час у чаканні, падчас якога немагчыма сушыцца і сцірацца, есці і чытаць, гуляць і нават хадзіць у прыбіральню, усе рэчы павінны быць схаваныя і камера павінна рабіць уражанне нежылой.

У камеры насупраць робяць рамонт. Гэта значыць, што ўжо два тыдні мы дыхаем выключна фарбай, аліфай і падобным. Пашырылі пералік прадуктаў, якія можна сюды перадаваць (праўда, у аснове ўсё роўна пералік 50), але на практыцы забаранілі сушаныя журавіны і дэкаратыўную касметыку. Мабыць, начальства вырашыла, што калі зняволеныя скардзяцца на недахоп паветра, трэба зрабіць прагулкі абавязковымі для ўсіх. Цяпер цесната ў прагулачных дворыках, і раней занадта маленькіх, стала такой, што пра фізкультуру даводзіцца забыцца. А час прагулкі скараціўся — бо двароў у пяць разоў менш, чым камер.

Праблемы ж перанаселенасці турмаў, недахопу фінансавання і пастаяннага (а не часовага) пражывання ў іх у рамках сістэмы выканання пакаранняў не вырашаюцца, гэтыя рэчы — заслуга іншых ведамстваў, таму ўсе спробы «палепшыць» умовы прыводзяць да ўзмацнення жорсткасці.

Але я маю намер выжыць. І нават атрымліваць задавальненне. Чытаю добрыя кніжкі. Ці не добрыя, а займальныя. У асноўным, па гісторыі рускай рэвалюцыі 1905—1917 гг. Цяпер «Бухарын» Коэна. Яшчэ Харарэ, Уэлма, Даера, Капусцінскага. Рэкамендаваць магу толькі Джэвэл «100 найвялікшых хуліганак у гісторыі».

Як бачыш, амаль аднавілі функцыянальнасць правай рукі, пакуль не магу ёю толькі чысціць зубы, астатняе — магу. І хвароба, якая мяне мучыць з кастрычніка, падобна, усё-такі праходзіць. Вушы і шыя баляць усё яшчэ, але нашмат менш, а горла — наогул не, вось ужо больш за месяц».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць