Грамадства44

За што сядзяць беларускія жанчыны?

Праваабаронцы прыводзяць статыстыку па палітзняволеных жанчынах. 

Студэнтка Данута Перадня, асуджаная на 6,5 года калоніі

Сёння ў Беларусі налічваецца 155 палітзняволеных жанчын, якія ўтрымліваюцца ў месцах несвабоды. У сувязі з пратэстамі супраць дзейнай улады і вайной ва Украіне з 2020 года 165 жанчын былі асуджаныя да калоніі, 304 — да «хатняй хіміі», 60 — да «хіміі», чатыры жанчыны — да арышту, адна — да прымусовага лячэння. 

Вядома, гэта не поўныя лічбы, бо не пра ўсе выпадкі становіцца вядома журналістам і праваабаронцам.

За што на жанчын заводзілі палітычныя крымінальныя справы?

За акцыі пратэсту на беларусак была заведзена 271 крымінальная справа. Судзілі таксама 15 каментатарак па справе Зельцэра і яго ўдаву, якая была сведкай забойства. 

За краты адпраўлялі беларусак, якія выступалі супраць вайны. Напрыклад, 21-гадовую студэнтку Дануту Перадня адправілі на 6,5 года ў калонію за тое, што яна 27 лютага 2022 года перапосціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там утрымліваўся заклік да вулічных выступленняў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе прамога ўступлення ў вайну.

Справы заводзілі таксама на тых, хто даваў інтэрв'ю незалежным СМІ. Гучны выпадак — Дар'я Лосік, жонка палітвязня і блогера Ігара Лосіка.

Жанчын судзяць таксама за іх прафесійную дзейнасць, сёння за кратамі журналісткі, праваабаронцы і палітолагі.

Каментары4

  • Олег
    08.03.2023
    За кромешную тупость
  • Инна
    08.03.2023
    Олег, наличие чэлеса не делает из тебя мужчину.
  • Terminator
    08.03.2023
    6.5 лет колонии за перепост статьи? я знаю что бы я сделал с прокурором и судьей. 

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць