Свет11

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарнікі ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»

Агулам эвакуяваныя каля 330 тысяч чалавек.

Фота: Manu Fernandez / AP

Яшчэ 55 тысяч чалавек былі эвакуяваныя з шасці населеных пунктаў у Францыі з-за лясных пажараў, якія працягваюць распаўсюджвацца па краіне. Апошняя эвакуацыя закранула гарады на поўдзень ад Бардо, у рэгіёне Жыронда, піша Бі-бі-сі.

Міністр унутраных спраў Францыі Ларан Нуньес заявіў, што сітуацыя ў рэгіёне застаецца «вельмі неспрыяльнай», а агонь «хаатычна рухаецца ў бок Бардо».

На працягу апошняга тыдня лясныя пажары ўспыхнулі ў некалькіх еўрапейскіх краінах, найперш у Францыі і Іспаніі, дзе ў агульнай складанасці былі эвакуяваныя больш за 330 тысяч чалавек.

Найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў Францыі. Агонь знішчыў 42 тысячы гектараў тэрыторыі, і гэты пажар стаў адным з найбуйнейшых лясных пажараў у краіне з часоў Другой сусветнай вайны.

Усяго з пачатку года ў Францыі выгарэла каля 98 тысяч гектараў.

Капітан Нікаля Браз, адзін з кіраўнікоў аперацыі па тушэнні пажару, заявіў, што агонь стварыў «уласныя вятры — аж да віхураў», і назваў яго паводзіны «непрадказальнымі і некіравальнымі».

Распаўсюджванню агню спрыяюць сухая расліннасць і моцны вецер. З-за пажару закрыты 60‑кіламетровы ўчастак аўтамагістралі A63, якая вядзе ў Іспанію.

Міністр унутраных спраў Францыі Ларан Нуньес у інтэрв’ю La Tribune, апублікаваным у нядзелю, заявіў, што на лакалізацыю пажару «спатрэбіцца шмат часу». Пакуль агонь не ўдасца стрымаць, эвакуяваныя жыхары і турысты не змогуць вярнуцца.

Францыя прыцягнула да барацьбы з пажарамі вайскоўцаў. Дадатковыя армейскія падраздзяленні дапамагаюць пажарнікам расчышчаць расліннасць і ствараць супрацьпажарныя палосы.

Сухая расліннасць і моцны вецер працягваюць спрыяць распаўсюджванню агню, у выніку чаго 60 км аўтамагістралі A63, якая злучае Францыю з Іспаніяй, давялося закрыць.

У нядзелю ўдзень на табло вылетаў і прылётаў аэрапорта Бардо адлюстроўваліся затрымкі ўсіх рэйсаў, пачынаючы з 17:15.

У аэрапорце Бардо паведамілі, што абмежаванні на кіраванне паветраным рухам уведзеныя «дзеля палягчэння працы экстранных службаў», якія змагаюцца з пажарамі, і гэта закранула ўсе камерцыйныя рэйсы.

Наколькі доўга працягнуцца затрымкі, пакуль невядома, дадалі ў аэрапорце.

Прэзідэнт Эманюэль Макрон заявіў, што Францыя «ўсё адновіць», а ўрад будзе аказваць дапамогу «столькі, колькі спатрэбіцца».

Тым часам у Іспаніі пажары працягваюць распаўсюджвацца. З раёнаў вакол Мадрыда і Авілы эвакуяваныя больш за 90 тысяч чалавек.

Позна ўвечары ў суботу ўлады таксама распарадзіліся эвакуяваць як мінімум восем муніцыпалітэтаў у наваколлях Таледа, аднак колькасць жыхароў, чыё жыццё закранула стыхія, пакуль невядомая.

Кіраўніца аўтаномнай супольнасці Мадрыд Ісабель Дыяс Аюса назвала тое, што адбываецца, «самым страшным пажарам у гісторыі рэгіёна».

Прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс папярэдзіў, што наперадзе «складаныя часы».

У ноч з суботы на нядзелю паблізу прыбярэжнага горада Валенсія ўзнік новы ачаг пажару.

Кіраўнік рэгіёна Валенсія Хуанфран Перэс Льёрка заявіў: «Пажар выйшаў за межы нашых магчымасцяў». Улады Валенсіі пацвердзілі гібель мужчыны ў выніку пажару.

Каментары1

  • Віт
    27.07.2026
    Кара Божая!
    Калі не адбудзецца навяртання, будзе горш!...

Цяпер чытаюць

Беларуска працаўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Беларуска працаўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска працаўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Беларуска працаўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць