Грамадства33

У Батумі адкрылася першая крама беларускай сімволікі

Ужо два тыдні ў Батумі ў тэставым рэжыме працуе крама беларускай сімволікі Batumiby.ge. Пра ідэю стварэння, асартымент і пакупнікоў з уладальнікам крамы Андрэем Мялешкам паразмаўляла Budzma.org.

Ад цішотак да паштовак часоў БНР

Андрэй Мялешка расказвае, што ідэя адкрыцця чагосьці падобнага існавала яшчэ з 2021 года, але рэалізаваць яе атрымалася толькі зараз.

Пасля ліквідацыі гродзенскай крамы беларускіх колераў «Адметнасць» у Батумі атрымалася перавезці шмат рознага тавару. Уладальнік крамы займаецца калекцыянаваннем даўніны, таму вырашыў у Грузіі рэалізоўваць некаторыя элементы сваёй калекцыі: 

«У 2020 годзе ўдалося знайсці ў Гародні кукарды з «Пагоняй», якія насілі міліцыянты ў Беларусі яшчэ ў 90-я гады ХХ стагоддзя. У нас таксама ёсць у крамцы такія рарытэты, як арыгінальныя маркі Асобнага Атрада БНР з пачатку 20-х гадоў ХХ стагоддзя з маёй асабістай калекцыі», — распавядае Андрэй.

Акрамя беларускай сімволікі, у краме ёсць таксама ўкраінская і грузінская.

IMG_8342.JPG
Фота: асабісты архіў Андрэя Мялешкі
IMG_8343.JPG

Аўтарскі асартымент, які беларускія майстры робяць у Батумі

Асноўны асартымент — нацыянальныя сцягі і значкі, таксама карыстаюцца попытам кубкі і цішоткі, якія Андрэй робіць у супрацы з крамай «Адметнасць», што перабазавалася ў Беласток. Таксама на паліцах крамы можна знайсці вырабы са шкла і дрэва, гумовыя бранзалеты з сімволікай на любы густ.

Наладзілі шчыльную супрацу і з беларускімі рамеснікамі: 

«На месцы ў Батумі мы маем некалькі беларускіх майстроў, якія вяжуць шалікі, шкарпэткі з нацыянальнай сімволікай. Адна беларуска прыносіць да нас у крамку шакалад ручной работы ў выглядзе анёлкаў і сэрцайкаў. А ад украінскіх майстроў маем некалькі аўтарскіх цішотак і шопераў, пернікі і брошкі. Наша сям’я робіць таксама лялькі і маскі для сну, якія таксама набываюць беларусы», — дзеліцца ўладальнік крамы.

На гэты момант асартымент аўтарскіх работ складае каля 25—30%, «але, думаю, з цягам часу ён будзе павялічвацца. Бо пасля першых аб’яў у сацыяльных сетках пачалі прыходзіць першыя майстры, якім цікава прадаваць сваю прадукцыю», — дадае Андрэй.

Партрэт сярэдняга пакупніка сімволікі

Згодна з назіраннямі ўладальніка крамы, сярэднестатыстычны пакупнік — гэта малады беларус ці беларуска ўзростам каля 30—40 год, якія прыехалі ў Грузію ў 2021—2023 гадах. «Чалавек з сярэднім дастаткам, які можа набыць за адзін раз нешта на суму ад 15 да 20 даляраў. Таксама сярод пакупнікоў у нашай крамцы цяпер вялікая колькасць украінцаў і ўжо пачынаюць заходзіць і грузіны, якія набываюць значкі як з украінскай, так і з беларускай сімволікай», — рэзюмуе бізнэсовец.

Крама беларускай сімволікі знаходзіцца ў Батумі па адрасе: вуліца 26 Мая, 41. За навінкамі крамы можна сачыць і ў інстаграме.

Каментары3

  • Valadzimir
    24.02.2023
    А что там робіць ЛІТОЎСКАЯ "Пагоня" ?
  • Ягоры
    25.02.2023
    Valadzimir, вы ўжо мазгі закампаставалі сваёй тэзай, што "беларусы" не маюць права на спадчыну "літвы", задзяўбло. Вялікая дзель наведвальнікаў гэнага "шынка" вас па простую не разумеюць. Дык растлумачце ім або згіньце з далягляду назаўсёды, як у даваенным сінематографы!
  • Пара-Леановіч Язэп
    25.02.2023
    Valadzimir, ...Літва-гістарычная назва сучаснай Беларусі. Таму літоўская Пагоня па мадэрнаму "беларуская" Пагоня. У Летуве дагэтуль герб не Пагоня, а вельмі падобны на Пагоню герб Віціс.

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм10

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць