Спорт11

«Штутгарт» Глеба пацярпеў пятую паразу запар

У аўторак, 27 кастрычніка, у матчы 1/8 фіналу Кубку Германіі «Штутгарт» прайграў у гасцях камандзе другой бундэслігі «Гройтэр Фюрт» – 0:1.

На 32-й хвіліне вызначыўся Нерыг.

Беларускі футбаліст швабскага клуба Аляксандр Глеб выйшаў на поле на 59-й хвіліне, а на 70-й атрымаў папярэджанне.

Перад матчам галоўны трэнер «Штутгарта» Маркус Бабель заяўляў, што яго каманда збіраецца дайсці як мінімум да чвэрцьфіналу, а задача-максімум – фінал Кубку Германіі.

Гэта ўжо пятая запар параза клуба.

Апошні раз бел-чырвона-белыя выйгравалі ў 7-м туры чэмпіянату Германіі, тады ў гасцях яны разграмілі «Айнтрахт» – 3:0 (Глеб не гуляў праз траўму).

Затым паследавалі тры запар паразы ў бундэслізе: ад «Вердэра» (0:2, дома, Глеб не гуляў), «Шальке-04» (1:2, дома, беларус правёў увесь матч), «Гановера» (0:1, у гасцях, Глеб гуляў да 61-й хвіліны, атрымаў папярэджанне).

У матчы 3-га тура Лігі чэмпіёнаў «Штутгарт» на мінулым тыдні прайграў на сваім полі «Севільі» – 1:3. І вось цяпер параза ад «Гройтэр Фюрта».

У чэмпіянаце Германіі клуб дзеліць 14—17-я месцы

з «Бохумам», «Нюрнбергам», мёнхенгладбахскай «Барусіяй», маючы на рахунку восем балаў (у «Штутгарта» - дзве перамогі, дзве нічыі, шэсць паразаў, баланс мячоў 10—15).

Ад апошняга месца, якое займае «Герта», іх аддзяляюць чатыры пункты. Відавочна, «Штутгарт» знаходзіцца ў глыбокім крызісе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма6

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць