Грамадства99

Лукашэнка ў Эміратах сустракаўся з расійскімі мільянерамі

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант распавяла падрабязнасці ягонай паездкі ў ААЭ, якая амаль не асвятлялася прапагандай.

Па словах Эйсмант, Лукашэнка ў Арабскіх Эміратах да візіту ў Зімбабвэ займаўся двума кірункамі: бяспекай і эканомікай. 

Па эканамічнай частцы ён, па словах Эйсмант, сустракаўся з кіраўніцтвам інвестыцыйнага праекта «Паўночны бераг», каб «удакладніць нюансы».

Таксама прэс-сакратарка Лукашэнкі паведаміла, што той у ААЭ сустракаўся з расійскімі і беларускімі бізнэсменамі:

«Без якіх-небудзь канкрэтных тэм ці імёнаў, але скажу так: і з расійскімі бізнэсменамі правёў сустрэчу кіраўнік дзяржавы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, і нават з беларускімі бізнэсменамі, якія прасіліся на прыём. І вось гэтыя сустрэчы адбыліся менавіта там. На гэта [маўчанне ў афіцыйных СМІ — НН] таксама былі свае прычыны. І некаторых сустрэч нават не значылася першапачаткова ў графіку кіраўніка дзяржавы, але яны адбыліся», — сказала Эйсмант, удакладніўшы, што такой актыўнасці, як у ААЭ, у Лукашэнкі часам няма нават у Мінску.

З кім з бізнэсменаў сустракаўся беларускі палітык, невядома. Дзяржаўная прапаганда вельмі актыўна асвятляла ягоны візіт у Зімбабвэ, але падрабязнасці паездкі ў Арабскія Эміраты засталіся па-за ўвагай СМІ.

Каментары9

  • Ушлепки от власти
    05.02.2023
    Примитивка, коментирует примитива
  • Ушлепки от власти
    05.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • будзет очынь интерэсна
    05.02.2023
    "і нават з беларускімі бізнэсменамі, якія прасіліся на прыём. І вось гэтыя сустрэчы адбыліся менавіта там. .. такой актыўнасці, як у ААЭ, у Лукашэнкі часам няма нават у Мінску."

    а вот это интересно. почему? ("такой актыўнасці, як у ААЭ, у Лукашэнкі часам няма нават у Мінску.")

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць