«Завистливые злопыхания крыс». Раёнкі Магілёўшчыны дружна апублікавалі артыкулы, як кепска жывецца беларусам у эміграцыі. Чытаць гэта — асалода
«Раёнкі» ў тэлеграме расказваюць пра добрае жыццё на радзіме і невыноснае існаванне ў Лондане і Варшаве.
Райцэнтр Акцябрскі. Скрыншот: відэа канала «Рудабельская паказуха»
«Беласнежная палуба нашага карабля»
У самым усходнім і адным з самых абязлюдзелых раёне — Хоцімскім — цешацца з таго, што праціўнікі дыктатуры з'язджаюць. Яны названыя «пацукамі», якія не топчуць «беласнежную палубу нашага карабля пад назвай Беларусь».
Публікацыя хоцімскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Мы пакараем касмічныя прасторы, мы сталі домам для сотняў людзей, якія патанаюць у віры гульняў замежных палітыкаў і іх падхалімаў, мы стварылі ўсе ўмовы, каб у нашых дзяцей былі мары, якія яны абавязкова ажыццявяць, а нашы старыя ні ў чым не мелі патрэбу. Зайздросныя зласлівыя пацукі з-за мяжы толькі ўмацоўваюць нашу веру ў тое, што ўсё мы робім правільна», — адзначаюць яны.
«Жыхары Лондана змагаюцца за сваё права на жыццё»
Касцюковіцкім прапагандыстам давялося перажываць за жыхароў Лондана.
«Пакуль нашы змагары крычаць на ўсю Еўропу пра тое, як ім цяжка жыць у Беларусі, жыхары Лондана змагаюцца за сваё права на жыццё», — заяўляюць яны.
Публікацыя касцюковіцкіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Цэны на электраэнергію настолькі высокія, што далёка не кожны можа дазволіць сабе цёплы дом. У выніку людзі захворваюць і паміраюць. Вы думаеце, што «ўслаўлены» заходні ўрад гэтага не бачыць? Бачыць, але бяздзейнічае. Ім напляваць на сваіх грамадзян, як, зрэшты, і на беларусаў», — робяць выснову прапагандысты.
За мяжою «вымярэнне тэмпературы цела аказваецца праблемай»
Краснапольскаму раёну выпала хваліць беларускую медыцыну.
«У нашай краіне людзі не пазбаўленыя магчымасці выбару: напрыклад, па медычную дапамогу можна звяртацца бясплатна, але і для тых, хто хоча скарыстацца паслугамі платнай медыцыны, такая магчымасць не выключана», — пішуць яны.
Публікацыя краснапольскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Але нашых суайчыннікаў, якія ўцяклі за мяжу, такі расклад не задавальняе, — заяўляецца ў допісе далей. — На практыцы аказалася, што яны «хочуць» праходзіць абследаванні і лячыцца задорага, доўга і не па часе ў лекараў-«прафесіяналаў», якія лечаць усіх запар ібупрафенам».
Паводле прапагандыстаў, за мяжою «вымярэнне тэмпературы цела аказваецца праблемай, ды яшчэ і «супер-градуснік, мякка кажучы, падводзіць».
Магілёўскія ідэолагі дадаюць: «Часам беларус не жадае чакаць свайго бясплатнага прыёму. Тады можна запісацца на платныя паслугі».
Разам з тым, паводле даных Дзяржаўнай службы занятасці, беларускім бальніцам і паліклінікам не хапае 4600 дактароў ды 3330 медсясцёр.
«Збеглыя ўзялі білет у адзін канец»
Чэрыкаўскім работнікам прапагандысцкага фронту загадалі бэсціць сваіх землякоў, з’ехаўшых пасля «няўдалай каляровай рэвалюцыі жніўня 2020 года».
Публікацыя чэрыкаўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
«Збеглыя ўзялі білет у адзін канец. Вярнуцца дадому — значыць адказаць перад дзяржавай за ўсе свае ўчынкі. Гэтага яны, вядома, не жадаюць. Вось і скардзяцца ў сацсетках на сваю долю. А думаць пра тое раней трэба было», — пішуць ідэолагі.
«Грамадзяне нашай краіны — гэта абагульнены вобраз беспрацоўнага ў Польшчы»
Быхаўскія прапагандысты страшаць: «Чым мацней зніжаецца ўзровень жыцця палякаў, тым больш люта яны пачынаюць ненавідзець беларусаў».
Паводле прапагандыстаў, у вачах палякаў «грамадзяне нашай краіны — гэта абагульнены вобраз беспрацоўнага, які не мае грошай, вечна ные і лае Польшчу і саміх палякаў».
Публікацыя быхаўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
Насамрэч палякі зацікаўленыя ў тым, каб беларусы прыязджалі да іх працаваць.
А колькасць беларусаў, якія хочуць перабрацца ў суседнюю краіну, павялічваецца. З 2019 года ў Польшчы беларусы сталі другой па колькасці групай замежнікаў пасля ўкраінцаў.
Паводле звестак Цэнтра беларускай салідарнасці, на 30 верасня 2022 года 59 327 грамадзян Беларусі мелі дазвол на права пражывання ў Польшчы.
У Беларусі — «Хто хоча сумленна працаваць — забяспечаны працаю і годным заробкам»
Публікацыя бабруйскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
У Бабруйску тым часам сярэдні заробак (па даных за кастрычнік 2022 года) склаў 1 311 рублёў, а ў раёне яшчэ менш — 1 197 рублёў.
«Раскаянне мусіць быць шчырым і чыстым, як само свята Раства»
Прапагандысты са Шклоўскага раёна лічаць, што «збеглыя рады б вярнуцца, але іх трымае страх».
«І ў Год міру і стварэння наш прэзідэнт і наша грамадства даюць ім шанец — раскаяцца і даказаць сваё раскаянне, вярнуцца ў сваю хату і да сваіх родных… Але толькі пры ўмове, што гэтае раскаянне будзе шчырым і чыстым, як само свята Раства… І пацверджаным учынкамі», — раяць ідэолагі з малой радзімы Лукашэнкі.
Публікацыя шклоўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала
Іх калегі з Круглянскага раёна дапаўняюць, цытуючы Лукашэнку:
«Дадому, кайцеся і станавіцеся на калені! Далей будзе горш. Таму дадому, на каленях, паўзком!»
Прапагандысты з Магілёўскага раёна ўпэўненыя, што ў беларусаў-эмігрантаў «ад настальгіі ўжо скулы зводзіць» і ім «давядзецца жыць успамінамі», а далей падказваюць:
«Ну ці набрацца смеласці — вяртацца, не баяцца адказнасці за ўсё, што нарабілі. А ўжо потым і жыць спакойна на радзіме — з сямʼёй, сябрамі».
Атака на беларусаў-эмігрантаў пакуль адпрацаваная, як выглядае, толькі на прапагандысцкіх пляцоўках Магілёўскага рэгіёна. Не выключана, што да Магілёўшчыны падключаць неўзабаве іншыя вобласці.
У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму5252
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х22
«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай88
У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў1313
«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»1010
«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»10
Лі Куан Ю: як за адно пакаленне цвёрдай рукой вывесці маладую краіну ў сусветныя лідары2020
Лі Куан Ю: як за адно пакаленне цвёрдай рукой вывесці маладую краіну ў сусветныя лідары20
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3636
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў36
Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»4040
Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»40
Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска66
Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю33
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю3
Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў4848
Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48
«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа66
«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6
Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры
Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры
Жонка прэзідэнта Польшчы ў 39 гадоў пайшла на пенсію2323
Жонка прэзідэнта Польшчы ў 39 гадоў пайшла на пенсію23
У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў33
У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3
Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты2323
Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23
Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы66
Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6
Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай1717
Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17
Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»22
Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2
Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца11
Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1
Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна77
Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7
У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»
Галоўнае
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму5252
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х22
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку1010
У Вільні зноў закрылі аэрапорт праз прылёт паветраных шароў з Беларусі1818
У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну22
У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю33
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю3
«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове
«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове
«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа66
«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6
Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ
Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ
Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры
Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры
ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам66
ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6
У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў33
У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3
«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства1414
«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14
Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам44
Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4
На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне
На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне
Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі1212
Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12
Каментары
как а я кр ы са та
сапраўды - ус лада вачэй і ушэй маіх