Меркаванні11

Якія санкцыі здольныя прывесці да змены рэжыму? Адказвае прафесар Сонін

Ці здольныя санкцыі змяніць рэжым і чаму Еўрасаюз не ўводзіць радыкальных санкцый супраць Беларусі ў сувязі з вайной, праекту «Лямпа» адказаў эканаміст, прафесар Чыкагскага ўніверсітэта Канстанцін Сонін.

Скрын з відэа

Вядучы канала Ілля Маліноўскі запытаўся ў эканаміста, ці можа ўвядзенне столі цэнаў на расійскія энергарэсурсы нейкім чынам змяніць ход вайны?

— Калі думаць пра гэта як пра зброю, што вось мы кінулі бомбу і ў гэтым месцы не засталося ніякіх умацаванняў, знішчаныя варожыя самалёты, то не, такіх эканамічных мер няма, якія дзейнічаюць як бомба.

Але калі думаць пра гэта як пра тое, што ўскладняе Расіі вядзенне вайны, павялічвае выдаткі, то так, гэтыя меры так дзейнічаюць, і ў гэтым сэнсе яны дапамагаюць.

Маліноўскі ўдакладніў, ці могуць санкцыі супраць Расіі адбіцца на падтрымцы расійскім рэжымам беларускага, ці можа яны паменшаць гэтую падтрымку?

Сонін сказаў, што гэта вялікае пытанне, ці залежыць цяпер Беларусь эканамічна ад Расіі, гэта, паводле яго, ужо не так зразумела.

— Відавочна, што ад Расіі і ад падтрымкі Расіі залежыць Лукашэнка і ягоныя сілавікі. Але ці шмат цяпер Беларусь, беларускія грамадзяне, прадпрыемствы атрымліваюць ад Расіі? Я зусім не ўпэўнены. Цяпер ужо дапамога перайшла проста ў грошы Лукашэнку і сілавікам, і гэта ўся дапамога і ёсць. Гэта значыць,

ад зніжэння дапамогі Расіі, ад эканамічных цяжкасцяў Расіі пацерпяць толькі Лукашэнка, ягоныя сілавікі, але не беларусы.

Ілля Маліноўскі распавёў, што праціўнікі рэжыму пасля 2020 года ўскладалі надзеі на тое, што санкцыі дапамогуць змяніць рэжым у Беларусі.

— Ёсць Паўночная Карэя, якая цалкам заблакаваная, і аднак жа яна не абвальваецца. Што такое абвальвацца? Калі мы гэта ўяўляем, як у фільмах пра Джэймса Бонда, што проста вось дамы падаюць, трамваі перастаюць хадзіць, то ўспомніце эканамічны крызіс 30 гадоў таму, калі разваліўся Савецкі Саюз. Быў найцяжэйшы эканамічны крызіс, у мірны час такіх спадаў прамысловасці, такіх спадаў даходаў практычна не бывае, і тым не менш, гэта не значыць, што трамваі перасталі хадзіць. Паліклінікі ўсё роўна працавалі, усё падаражэла, але гэта не значыць, што людзі сталі паміраць ад голаду.

Сонін кажа, што ўпэўнены: нават калі па мяжы Беларусі выбудаваць сцяну, жыццё ўсё роўна будзе працягвацца.

«І не толькі людзі будуць вырошчваць гародніну на прысядзібных участках, але будуць і дактары працаваць, і тэатры будуць працаваць. Усё будзе горш, усім будзе складаней, усе будуць адчуваць сябе больш няшчаснымі, будзе дрэнна, але гэта не значыць, што ўсё спыніцца».

Ілюстрацыйнае фота. Скрыншот з відэа з ютуб-канала «Рудабельская паказуха»

На пытанне, дзе мяжа кепскага ўзроўню жыцця, пасля якой маглі б пачацца пратэсты супраць такога становішча, Сонін сказаў:

— На жаль, адказ эканаміста такі, што няма такога эканамічнага ўзроўню.

Сонін прыводзіць у прыклад ісламскі рэжым у Іране, які, з ягоных слоў, «акрамя ўсяго іншага, акрамя сваёй жорсткасці, адсталасці, архаічнасці, яшчэ і вельмі няўдалае кіраўніцтва ў плане эканомікі».

— Людзі пры ісламістах цяпер жывуць гэтак жа, як яны жылі пры шаху 50 гадоў таму. То-бок яны сапраўды вельмі моцна адсталі ад свету. І вось у іх цяпер ідуць шмат месяцаў даволі магутныя пратэсты.

Але аказваецца, што эканамічная адсталасць, яна нават працуе на карысць ісламістаў (у дадзеным выпадку). Бо краіна такая адсталая, што нават тое, што людзі пратэстуюць замест таго, каб працаваць, гэта ўсё роўна не зніжае ўзроўню жыцця, таму што там няма чаму асабліва зніжацца.

І ў гэтым сэнсе такая можа быць пастка: сітуацыя эканамічная горшае, але людзі пратэстуюць нават менш. Бо ты пратэстуеш, і што? Ад гэтага нічога не мяняецца, а сілавікі становяцца толькі больш жорсткія. Таму я вось такой прамой сувязі не чакаў бы, што сітуацыя эканамічна становіцца горшая — і рэжым развальваецца.

На пытанне, чаму, у адрозненне ад Расіі, супраць Беларусі Еўрасаюз не ўводзіць санкцыі ў сувязі з вайной, Сонін кажа, што і Украіне, і Еўропе важна захоўваць статус-кво, калі Беларусь не ўдзельнічае актыўна ў вайне.

— Таму што нават калі беларускія сілы не вельмі вялікія, але калі Беларусь будзе ўдзельнічаць у вайне, Украіне будзе цяжэй.

З той жа прычыны, мне здаецца, украінскі ўрад і не прызнае Святлану Ціханоўскую легітымным кіраўніком Беларусі. Я думаю, яны рыхтуюць гэта на той момант, калі Беларусь уступіць у вайну.

Тады яны ўжо прызнаюць, і не толькі, я думаю, украінскі ўрад, але і многія ўрады ў свеце.

Каментары1

  • Программист
    17.01.2023
    Не всё так однозначно. Нельзя вот так просто сравнивать нищие страны, где никогда не было денег, и Беларусь

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА32

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі12

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг3

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА32

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць