Культура11

Не стала басіста гурта Osimira Іллі Далжанкова

Яму было 44 гады.

6 студзеня раптоўна памёр Ілля Далжанкоў, удзельнік знакамітага беларускага фолк-гурта Osimira, у якім музыкант адыграў амаль 20 гадоў, паведамляе «Будзьма».

Менавіта ў гэты перыяд гурт апынуўся на вяршыні сваёй творчай актыўнасці. Бесперапынная гастрольная дзейнасць па краіне і ў замежжы, кантракты з вядомымі гастрольнымі агенцтвамі, удзел у шматлікіх найбуйнейшых фестывалях у краінах Усходняй Еўропы. 

Гэта калі не ўлічваць выступленняў у вялікіх і малых канцэртных залах блізкага замежжа і роднай краіны. Заўсёды з імпэтам і цікавасцю Ілля Далжанкоў удзельнічаў ва ўсіх падарожжах свайго гурта. Трэба адзначыць, што ў невялікія перапынкі паміж паездкамі Ілля тут жа браўся за справу падтрымання сям’і — у розныя часы ён меў працы, звязаныя з будоўляй і прамысловым альпінізмам.

Апошнім часам працаваў ахоўнікам у школе, разам з былым удзельнікам гурта Osimira, дударом Кастусём Канцавым, які працаваў у той жа школе ў якасці мастака.

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары, калі Ілля Далжанкоў ужо скончыў працу — папярэдне ён заступіў на вахту і расчысціў снег. Меркавана, прычынай крызісу арганізма пасля нагрузкі магла стаць праца сэрца.

Сціплая манера паводзінаў, інтэлігентнасць, эрудыцыя і, галоўнае, — неверагоднае пачуццё гумару — вось адметныя рысы гэтага шчырага і таленавітага чалавека, якія застануцца ў памяці сяброў і калег назаўсёды.

Развітанне адбудзецца 9 студзеня, музыканта пахаваюць у Магілёве на Лаўсанаўскіх могілках.

Каментары1

  • алесік
    08.01.2023
    Хай угадаю. Тромб, інсульт ці сардэчная недастатковасць? А цяпер засталося прыгадаць, што некаторыя рабілі на працягу двух апошніх гадоў.

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня8

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Алесь Бяляцкі прыбыў у Вільню1

Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні9

Украіна даставіць вызваленых палітвязняў у краіны Еўрасаюза2

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў6

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня8

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць