Афіша66

Граф вярнуўся — выстава фотаў Бенедыкта Тышкевіча

Дзесятак гадоў таму пра гэтага выбітнага фатографа ведалі ў Беларусі адно чытачы «НН». Сёння ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры ідзе ўнікальная выстава фотаў Бенедыкта Тышкевіча.

Дзесятак гадоў таму пра гэтага выбітнага фатографа ведалі ў Беларусі адно чытачы «НН». Сёння ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры ідзе ўнікальная выстава фотаў Бенедыкта Тышкевіча.

Менавіта нашыя публікацыі паспрыялі таму, што гэтае імя заўважыў Юрый Васільеў, куратар музея‑галерэі «Свет фота». Спадар Васільеў, заслужаны работнік культуры Беларусі, разам з французскімі дыпламатамі зрабіў вялізарную арганізацыйную работу дзеля таго, каб у Нацыянальным гістарычным адкрылася ўнікальная выстава.

Яна адметная не толькі тым, што абсалютная большасць адмыслоўцаў бачаць гэтыя творы ўпершыню, але і тым, што гэта трэцяя іх выстава наогул.

Арыгіналы гэтых фатаграфіяў выстаўляліся толькі адзін раз у Францыі ў 1994 годзе. У 1999 годзе выстава ягоных твораў адбылася ў Вільні. Гэта была сапраўдная сенсацыя. Большасць з фотаў прысвечаная беларускім народным тыпажам канца ХІХ ст. А выставу зрабіў Музей фатаграфіі горада Шалон‑сюр‑Сон — гэта ў Францыі, дзе Бенедыкт Тышкевіч правёў свае апошнія гады (ён дажыў да 1935 года).

Калекцыя фатаграфіяў Бенедыкта Тышкевіча перахоў¬ваецца ў тамтэйшым музеі Нісефора Ньепса. У 1993 годзе гэты музей выпадкова набыў у парыжскага антыквара цудам ацалелы альбом фатаграфіяў Тышкевiча: 86 адбіткаў на кардоннай аснове, якія зафіксавалі разнастайныя мясціны і людзей Беларусі, Францыі і Італіі. Увогуле, архіў Тышкевiча згарэў яшчэ ў часе Першай сусветнай вайны. Гэткі ж лёс напаткаў і калекцыю твораў мастацтва, што захоўвалася ў ягоным беларускім маёнтку Вялае (ці Вялава), што на Івянеччыне. Ад усяго, імаверна, застаўся толькі гэты альбом. І вось, нарэшце, гэтая рэліквія зноў у Беларусі. Пасля стагоддзя забыцця граф вярнуўся ў родны край.

Бенедыкт Тышкевiч нарадзіўся ў Немежы, што літаральна на самай цяперашняй беларуска‑літоўскай мяжы. Маёнткі меў па ўсім свеце, у тым ліку і ў Налібоцкай пушчы. Тышкевіч быў заможным арыстакратам, які атрымаў у спадчыну розныя аб’екты нерухомасці і капітал, але не гэтак баляваў‑паляваў, як занурваўся ў пытанні этнаграфіі, археалогіі і лінгвістыкі. Ён стаў адным з першых у свеце майстроў фатаграфіі. Ён арандаваў караблі, каб вандраваць, аб’ехаў Індыю, Кітай, Японію.

Свае найлепшыя здымкі ён экспанаваў на выставе ў Філадэльфіі, у Амерыцы (1876), дзе і атрымаў за іх свой першы медаль. Няцяжка падлічыць, колькі часу прайшло ад вынаходніцтва фатаграфіі наогул. У здымках Тышкевіча выявіўся адначасна і мадэрнізм, і рамантызм творцы. Ён адчуваў адказнасць перад кожным адбiткам — сярод iх няма выпадковых. Складанасць нечаканых кампазіцый сведчыць аб вялікім прафесіяналізме. Ягоныя творы — сапраўдныя шэдэўры беларускай фатаграфіі. З іх на нас глядзяць і вяскоўцы, і местачкоўцы, і рамеснікі. Фатаграфіі сялянаў і вясковых прыгажунь у строях таго часу, у натуральным асяроддзі — гэта сведчанне адкрытага светапогляду і ўважлівага вока Тышкевіча. Тут і здымкі ягонага палацавага побыту, і інтэр’еры вясковых хат і корчмаў, стылёвыя будуары, сядзібы і кухні, вясковыя сцэнкi і партрэты сваякоў. Ён увасобіў у фота найважнейшыя характарыстыкі Беларусі і беларусаў таго часу.

У 1883 годзе, калі памірае жонка, граф з трыма дзецьмі пераязджае ў свае французскія маёнткі. Назаўжды. Ён уладкоўваецца ў сваім маёнтку ў шыкоўным прыгарадзе Парыжа Нэі і цалкам прысвячае сябе фатаграфіі. З таго часу ягоная сувязь з родным краем абарвалася. Графа Тышкевіча пахавалі ў Ніцы ў сямейнай пахавальнай капліцы.

Але ягоныя фота, зробленыя больш за сто гадоў таму ў Беларусі, ізноў вярнуліся да нас. У гэта і зараз цяжка паверыць. Але паверце — гэта наша сапраўдная класіка.

Сяргей Харэўскі

Выстава графа Бенедыкта Тышкевiча

праводзіцца ў Нацыянальным гiстарычным музеi (Мiнск, Маркса,12) да 29 кастрычнiка. Пасля выстава пераедзе ў Гомель, у Галерэю імя Вашчанкі (4—17 лістапада), а затым у Полацк, у галерэю Нацыянальнага гісторыка‑культурнага музея‑запаведніка (20 лістапада — 8 снежня).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў6

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА4

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць