Свет44

Пуцін назваў вайну вайной

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у чацвер, 22 снежня, упершыню назваў уварванне ва Украіну вайной замест «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Зрабіў ён гэта на сустрэчы з пулам крамлёўскім журналістаў, якая фактычна замяніла адмененыя традыцыйныя вялікую прэс-канферэнцыю і пасланне парламенту.

«Наша мэта — не раскручваць гэты махавік ваеннага канфлікту, а, наадварот, скончыць гэту вайну, мы да гэтага імкнёмся і будзем імкнуцца», — заявіў Пуцін, дадаўшы, што, чым хутчэй гэта адбудзецца, тым лепш.

Расія, са слоў расійскага кіраўніка, які ў лютым развязаў вайну, ніколі не адмаўлялася ад перамоваў з Украінай, у адрозненне, маўляў, ад уладаў у Кіеве, якія «забаранілі сабе» ўступаць дыялог з Расіяй.

Варта адзначыць, што для простых грамадзян Расіі слова «вайна» ў дачыненні таго, што ўжо 10 месяцаў адбываецца ва Украіне, фактычна забаронена. «Кішэнныя» суды рэгулярна штрафуюць расіян за яго ўжыванне па артыкуле аб «дыскрэдытацыі» арміі.

Каментары4

  • жарт
    23.12.2022
    скончыць гэту вайну, мы да гэтага імкнёмся і будзем імкнуцца
    Класна!! Ды не перажывай гэтак, дзядзька. Украінцы да гэтага яшчэ з большым імпэтам імкнуцца. Вось толькі атрымаюць яшчэ болей зброі ды тэхнікі з Амерыкі ды Еўропы - і, глядзіш, неўзабаве скончаць. Будзеш толькі сачыць за навінамі, седзячы ў Аргенціне ці Венесуэле - гэта ў лепшым для цябе выпадку. Але і не выключана, што і з турэмнае камеры (NB: на два месцы).

    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/306056
  • ;)
    23.12.2022
    А в чемоданчик он уже покакал?
  • Bhagawan
    23.12.2022
    Ciapier Pucina treba sudzić...

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць