Грамадства11

Мінабароны растлумачыла, што за выбухі апошнім часам чуваць пад Баранавічамі. Але пытанні засталіся

У апошнія тыдні на паўднёвым захадзе Баранавічаў чуваць гукі, падобныя да гукаў выбухаў і стральбы. Мясцовае выданне Intex-press ад імя гараджан пацікавілася ў Мінабароны, што там адбываецца.

Фота ілюстрацыйнае

Днямі Мінабароны адказала, што гукі даносяцца з 230-га вайсковага палігона. Міністэрства сцвярджае, што аж дагэтуль працягваюцца стрэльбы, пра якія Баранавіцкі гарвыканкам афіцыйна паведамляў 14 кастрычніка.

Пытанне, калі гэта скончыцца, Мінабароны праігнаравала.

Пра стрэльбы Баранавіцкі гарвыканкам у кастрычніку пісаў наступнае:

«У сувязі з правядзеннем інтэнсіўных стрэльбаў на 230-м агульнавайсковым палігоне ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна з 17 кастрычніка 2022 года ў дзённы і начны час будуць даносіцца моцныя гукі. Знаходжанне на тэрыторыі палігона забароненае і цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, грамадскіх работ або адміністрацыйнага арышту. Праводзімае мерапрыемства планавае, падстаў для заклапочанасці няма».

Вядома, аднак, што пад Баранавічамі праходзіць навучанне расійскіх мабілізаваных, якія пасля таго павінны адправіцца на вайну ва Украіне. Пра гэта паведамлялі ў Расіі. Таксама мужчын у вайсковай форме з расійскімі шаўронамі рэгулярна заўважаюць жыхары Баранавіч.

Каментары1

  • Чаркашкварка
    11.12.2022
    Вайнушка хаткаскрайнiкам прыйдзе незаметна

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць