Кіно

У Disney стварылі штучны інтэлект, які лёгка «малодзіць» або «старыць» акцёраў 

У кампаніі Disney распрацавалі сістэму штучнага інтэлекту, якая, здаецца, значна палягчае працэс стварэння візуальных эфектаў, калі патрабуецца, каб акцёр выглядаў больш маладым або сталым у сцэне. Нягледзячы на ​​тое, што мастакі па-ранейшаму змогуць рабіць карэкціроўкі ўручную, каб пераканацца, што эфект выглядае максімальна рэалістычна, прылада штучнага інтэлекту можа паклапаціцца пра большую частку цяжкай працы. Engaget паведамляе: штучнаму інтэлекту спатрэбіцца ўсяго пяць секунд, каб прымяніць эфект старэння да аднаго кадра.

Фота: Disney Research Hub

Штучнае састарванне акцёра звычайна з'яўляецца дарагім і працаёмкім працэсам, які патрабуе ад мастакоў прагляду сцэны кадр за кадрам, каб уручную змяніць знешні выгляд персанажа. У мінулым рабіліся спробы аўтаматызаваць працэс з дапамогай нейронных сетак і машыннага навучання, але найлепшы вынік атрымліваўся ў асноўным толькі для нерухомых відарысаў.

Новае ж рашэнне ад Disney прапануе «першы практычны, цалкам аўтаматычны і гатовы да вытворчасці метад састарвання твараў на відэа».

Каманда распрацоўшчыкаў напісала, што было б немагчыма навучыць нейронную сетку FRAN (face re-aging network) на аснове даных рэальных людзей.

Для гэтага спатрэбіліся б пары малюнкаў, якія паказвалі б аб'ект з аднолькавым выразам твару, позай, асвятленнем і фонам у двух розных узростах.

Замест гэтага даследчыкі стварылі базу даных з некалькіх тысяч выпадкова згенераваных твараў. Яны састарылі гэтыя сінтэтычныя твары з дапамогай існуючых прылад машыннага навучання, а затым перадалі вынікі гэтага працэсу ў FRAN.

Нейронная сетка можа прааналізаваць здымак галавы і прадбачыць, якія часткі твару будуць закрануты старэннем, а затым яна прымяняе эфекты маршчын або разгладжвання скуры на арыгінальным твары. Даследчыкі сцвярджаюць, што такі падыход дазваляе FRAN састарыць акцёра, захаваўшы яго ідэнтычнасць і знешнасць, нават калі галава ці твар рухаюцца або змяняецца асвятленне ў кадры. 

Распрацоўка такой прылады можа паменшыць нагрузку на мастакоў па візуальных эфектах і паскорыць творчы працэс. У дадатак гэта можа дапамагчы праектам, якія не маюць бюджэту блакбастараў, не выйсці за рамкі вызначаных сум. Напрыклад, значная частка бюджэту кінастужкі The Irishman Марціна Скарсэзэ (якая, па паведамленнях, складала 200 мільёнаў долараў) пайшла на тое, каб Роберт Дэ Ніра, Аль Пачына і Джо Пешы ў асобных сцэнах выглядалі маладзейшымі.

«Дысней» стараецца састарыць выканаўцаў у сваіх праектах, у прыватнасці, Марка Хэміла ў «Зорных войнах». А калі наступным летам Харысан Форд вернецца ў ролі Індыяны Джонса, ён таксама будзе выглядаць крыху маладзейшым. Новая прылада Disney павінна ў будучыні паскорыць працу над такімі праектамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць