Свет

Эмбарга ЕС на экспарт расійскай нафты па моры і столь цэн на яе ўступілі ў сілу. Як эмбарга будзе дзейнічаць?

У панядзелак, 5 снежня, уступае ў сілу эмбарга Еўрапейскага саюза на экспарт расійскай нафты па моры, а таксама столь цаны на расійскую нафту, што перавозіцца па моры, у 60 даляраў за барэль. Яно было ўзгоднена ў пятніцу ЕС, краінамі «Вялікай сямёркі» і Аўстраліяй, піша РБК.

Рашэнне прынята, каб не дапусціць атрымання Расіяй выгады ад яе агрэсіўнай вайны супраць Украіны, але ў той жа час накіравана на падтрымку стабільнасці сусветных энергетычных рынкаў і мінімізацыю негатыўных эканамічных наступстваў расійскага ўварвання.

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў напярэдадні заявіў, што Маскву не цікавіць, якімі будуць абмежаванні на расійскую нафту, бо дамаўляцца з партнёрамі Расія будзе наўпрост.

У пятніцу расійская нафта маркі Urals таргавалася па 64 даляры за бараль. Міністр фінансаў ЗША Джанет Елен заявіла, што краіны з нізкім і сярэднім узроўнем даходаў, якія моцна пацярпелі ад высокіх цэн на энерганосьбіты і прадукты, асабліва выйграюць ад абмежавання. Акрамя таго, па яе словах, столь цэн на нафту абмяжуе фінансавыя магчымасці Расіі, якія прэзідэнт Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае для фінансавання «свайго жорсткага ўварвання».

«Цэнавая столь неадкладна скароціць найважнейшую крыніцу даходаў Пуціна», — лічыць Елен.

Цяпер Расія пастаўляе прыкладна 3,5 млн бараляў на дзень, і поўнае заходняе эмбарга можа скараціць гэтыя пастаўкі прыкладна на траціну, прычым не толькі ў краіны «Вялікай сямёркі». Таму што забарона датычыць не толькі і не столькі закупкі нафты і нафтапрадуктаў у Расіі, колькі транспарціроўкі, фінансавання і страхавання любых паставак морам у любыя краіны.

Расія не зможа маментальна знайсці альтэрнатыву лонданскім страхоўшчыкам, швейцарскім трэйдарам і грэцкім танкерам, што непазбежна адаб'ецца на аб'ёмах экспарту, а ў далейшым — і здабычы нафты ў краіне.

У выніку да 2030 года доля Расіі на сусветным энергетычным рынку скароціцца прыкладна да 13 % з леташніх 20 %. У выйгрышы акажуцца ЗША і краіны Блізкага Усходу, а Крэмль недалічыцца каля 1 трлн даляраў экспартных даходаў, прагназуе Міжнароднае энергетычнае агенцтва (IEA).

У гэтым і ёсць мэта заходніх санкцый — пазбавіць Расію сродкаў на агрэсіўную вайну супраць Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне5

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў14

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік2

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць