Грамадства11

Забаранілі выязджаць з Беларусі за мяжу на самакатах

8 лістапада ў 00:00 з'явілася новае абмежаванне — праз памежныя пункты пропуску нельга праязджаць на самакатах. Пра гэта паведамілі чытачы выдання «Аўтагродна».

Фота ілюстрацыйнае

У Дзяржаўным памежным камітэце выданню паведамілі, што сёння, 8 лістапада, з нуля гадзін памянялі тэхналагічную карту пропуску: на электрасамакатах праз мяжу нельга.

З чым менавіта звязана абмежаванне на праезд праз пункты пропуску на самакатах — дакладна невядома.

Можна меркаваць, што ўскосна да гэтай забароны маюць дачыненне новыя правілы дарожнага руху, якія ўступілі ў сілу з 27 кастрычніка. У папраўках да правіл гаворыцца, што электрасамакаты, гіраскутары і сегвеі не лічацца транспартнымі сродкамі, а іх карыстальнікі прыраўноўваюцца да пешаходаў.

Што тычыцца ровараў, то па новых ПДР яны працягваюць заставацца транспартнымі сродкамі, і перасякаць на іх пункты пропуску па-ранейшаму можна.

Раней гродзенцы неаднаразова расказвалі, наколькі зручна ездзіць за мяжу на электрасамакатах — у агульных чэргах стаяць не трэба, запас ходу дасягае 50 км, а зараджацца даюць на любой запраўцы. Акрамя таго, электрасамакат зручна складваецца і змяшчаецца ў спадарожны аўтамабіль альбо грамадскі транспарт.

Каментары1

  • Злобный вожык
    08.11.2022
    Уже готовятся к массовому выезду мужчин из страны. Из России в Грузию на одном из переходов первое время выезжали на самокатах.

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць