Здароўе

Што трэба рабіць, каб не заразіцца грыпам у перыяд уздыму захворвання на ВРІ

Уздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ), як правіла, прыпадае на восень і зіму. Што трэба рабіць, каб не заразіцца грыпам у гэты перыяд, пішуць «Мінск-Навіны».

Інтэнсіўнасць, частата і дамінаванне пэўных вірусных інфекцый залежаць ад пары года і асаблівасцяў клімату. Найбольш распаўсюджаныя — вірусы грыпу, парагрыпу, адэнавірусы, каранавірусы, метапнеўмавірус чалавека, рэспіраторна-сінцытыяльны вірус, рынавірусы чалавека, бакавірусы.

— Вірусы грыпу ўнікальныя, паколькі яны выклікаюць штогадовыя эпідэмічныя ўздымы захворвання, а таксама прымаюць форму пандэмічнага распаўсюджвання з уцягваннем у эпідэмічны працэс насельніцтва ўсіх узростаў, — падкрэсліла Марыя Навышная, доктар-эпідэміёлаг супрацьэпідэміялагічнага аддзялення Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Характэрнымі сімптомамі ВРІ з’яўляюцца: рэзкае павышэнне тэмпературы да 39-40 °C, сухі кашаль, закладзены нос, галаўны боль, ламата ў целе.

Крыніца інфекцыі — чалавек, які хварэе. Яна перадаецца паветрана-кропельным шляхам (падчас чхання, кашлю) і кантактным (напрыклад, агульныя прадметы гігіены, сталовыя прыборы без апрацоўкі).

— Небяспека захворвання на грып — ва ўскладненнях і неспрыяльных выніках, якія развіваюцца пасля перанесенай хваробы. Вірус грыпу прыгнятае і аслабляе імунную сістэму, тым самым дае магчымасці для далучэння іншых інфекцыйных узбуджальнікаў, развіцця такіх станаў, як інсульт, інфаркт і г. д., — распавяла доктар-эпідэміёлаг.

Прафілактыка складаецца ў агульным аздараўленні. Трэба ўмацоўваць арганізм і стымуляваць імунітэт загартоўваннем, заняткамі фізкультурай, ужываннем паўнавартаснай ежы. Трэба часцей гуляць на свежым паветры, асабліва дзецям і людзям сталага ўзросту (хада з правільнай рэгуляцыяй дыхання ўзмацняе лёгачную вентыляцыю, паляпшае сістэму кровазвароту, гартуе арганізм).

У перыяд ўздыму захворвання на ВРІ і грыпу трэба выконваць шэраг простых правілаў: памятаць аб сацыяльнай дыстанцыі (адлегласць паміж людзьмі павінна быць 1-1,5 м), выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання ў месцах збору людзей (асабліва калі немагчыма выконваць дыстанцыю), часцей мыць рукі з мылам, выкарыстоўваць сродкі-дэзінфектары на спіртавой аснове, па магчымасці не наведваць масавыя мерапрыемствы, асабліва ў закрытых памяшканнях, імкнуцца не кантактаваць з людзьмі, у якіх ёсць сімптомы ВРІ, часта праветрываць памяшканні, не забываць пра вільготную ўборку.

Таксама М. Навышная распавяла, што трэба выконваць «рэспіраторны этыкет» у грамадскіх месцах, — гэта можа абмежаваць распаўсюд рэспіраторных захворванняў.

Так, пры кашлі і чханні трэба выкарыстоўваць насоўку, хоць лепш — аднаразовыя папяровыя хусткі. Калі няма насоўкі, варта чхаць і кашляць не ў далоні, а ў выгін локця, не дакранацца да твару нямытымі рукамі.

Гэтай зімой беларусы будуць шмат хварэць на грып

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі5

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі5

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць