Вайна44

Украінцы, нідэрландцы і літоўцы запусцілі радыё, якое мімікруе пад расійскае. А сярод вядоўцаў чуюцца і беларусы

На сярэдніх хвалях на частаце 1557 кГц радыёаматары Усходняй Еўропы і Расіі пачалі лавіць новую радыёстанцыю — рускамоўнае «Радио Лента». Радыёстанцыя мімікруе пад расійскую, але стварылі яе, імаверна, украінцы, а вяшчае яно з Літвы.

Радыёстанцыя забаўляльна-інфармацыйная, па форме мала чым адрозніваецца ад падобных на постсавецкай прасторы. Расійскія і забаўляльныя навіны разбаўленыя жартачкамі і лайфхакамі.

Радыё мімікруе пад расійскае, там выкарыстоўваюць тэрміналогію і словы, характэрныя выключна для расійскага палітычнага і сацыяльнага дыскурсу: «специальная военная операция», «на Украине», «Молдавия», «Киргизия».

Там пазбягаюць рэзкіх ацэнак адносна цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Расіі, але ўсё ж-такі там праскоквае праўдзівая інфармацыя адносна агрэсіўнай сутнасці цяперашняй Расіі і рэальнай сітуацыі на фронце.

Сур'ёзныя навіны разбаўленыя навінамі пра кіно, псіхалогію, здароўе, інтымнае жыццё, а таксама парады для дачнікаў і гумар. Класічная, вельмі добра запакаваная і закамуфляваная контр-прапаганда.

Але адкуль гэта радыё?

На сайце станцыі нічога не пазначана пра заснавальнікаў і пра тое, адкуль вядзецца вяшчанне, вядучыя ў эфіры сябе не называюць.

Сігнал радыёстанцыі вельмі трывалы. Радыёаматары вылічылі, што вяшчае яна з Літвы, з-пад Коўна, з вельмі моцнага перадатчыка (на 50—150 кВт). Расійскія радыёаматары з еўрапейскай часткі РФ выкладваюць у сацсеткі сведчанні прыёму таямнічай радыёстанцыі.

Нідэрландскае выданне RadioVisie.eu паведамляе, што радыё «Лента» фінансуецца за кошт прыватных ахвяраванняў. Станцыя атрымала дазвол камісіі па СМІ Нідэрландаў, праграмы вырабляюцца там жа, а затым перадаюцца ў Літву для рэтрансляцыі на частаце 1557 кГц. Літоўскія ўлады, у сваю чаргу, выдалі «ліцэнзію на рэтрансляцыю».

Чаму радыёстанцыя, хутчэй за ўсё, украінская? Па-першае, гэта чуецца фанетычна. Па вымаўленні можна пачуць, што большасць дыктараў — не расіяне. Навіны чытаюць людзі з украінскім і беларускім акцэнтам.

Таксама стала вядома, што сайт радыёстанцыі размяшчаецца на Hosting Ukraine LTD. Распрацоўшчык мабільнай праграмы радыёстанцыі — Eugene Melnyk, які раней распрацоўваў праграмы для ўкраінскіх інтэрнэт-радыёстанцый.

Акрамя гэтага, у кодзе старонкі (у мета-тэгу <author>) інтэрнэт-сайта змяшчалася згадка аўтара старонкі, ён жа названы ў кодзе сайта кіеўскага Радыё Power FM.

Радыёстанцыі на кароткіх і сярэдніх хвалях былі істотнай крыніцай інфармацыі для замежнай аўдыторыі і прапаганды ў часы Халоднай вайны. Дзякуючы падобным радыёстанцыям людзі маглі атрымліваць аператыўную інфармацыю з іншай часткі свету, абыходзячы дзяржаўную цэнзуру. Але з канцом Халоднай вайны і масавым распаўсюджваннем інтэрнэту значнасць такіх радыёстанцый зменшылася. Зараз радыё на сярэдніх і кароткіх хвалях слухаюць толькі радыёаматары альбо жыхары, для якіх недаступны якасны і нецэнзураваны інтэрнэт.

Тое, што для жыхароў Расіі зрабілі радыёстанцыю на сярэдніх хвалях, сведчыць пра тое, што ўкраінцы і іх хаўруснікі ацэньваюць імавернасць адключэння Расіі ад глабальнага інтэрнэту як цалкам рэальную.

Каментары4

  • Евгений
    29.01.2023
    Ещё важно, откуда идёт вещание. "Вести" на 1413 кГц и "Радио России" на 999 вещают из Молдовы, "Лента" на 1557 - из Литвы. Поэтому в европейской части России они слышны примерно одинаково. В южных регионах, думаю, пропаганду будет слышно лучше. Но вообще да, если бы передатчик был 500 кВт, то "Лента" пробилась бы куда дальше. Но и вещание обходилось бы в разы дороже.

    А вообще, что могу сказать насчёт приёма в Подмосковье. Кроме трёх упомянутых станций, на средних волнах вполне сносно идут только "Балтийские волны" на 1386. Там по несколько часов в день вещают радио "Свобода", "Немецкая волна", Польское, Японское и Украинское радио. Ну и по мелочи - полчаса в день радио из Ирана, 15 минут из Молдовы... Плюсуем короткие волны, но там на русском в основном Китай.

    Что до "Ленты", то, честно говоря, к ним есть вопросы. Как к присутствующему в эфире новоязу (какое СВО, они там что, соловьёва пересмотрели?!), так и к клиническому бреду вроде анекдотов, баек и "полезных" (на самом деле бесполезных) советов. Плюс хотелось бы всё-таки знать кто их делает. А так да, новости адекватные.
  • Аноним
    13.04.2023
    Евгений, ключевое слово в новости: Мимикрия. Оно содержит ответы на все Ваши вопросы.
  • kurs
    11.05.2023
    nie SŁUCHAM obcojezycznych bo wszystkie kłamią tylko  z .. mojego kraju jeszcze Polski?
    ale i tu jest propaganda i nie ma samodzielnego myslenia 
    jak na wsch czy w AZji

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць