Кіраўнік МНС: У выпадку ўзброеных момантаў гатовы выдзяліць 1,5 тысячы чалавек
Пра гэта кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі расказаў у эфіры АНТ.

«Cёння ўсё тое ўзбраенне, якое было запланавана, атрыманае ў Мінабароны і размешчанае ў нашых пакоях для захоўвання зброі», — давёў ён.
У асобных невялікіх падраздзяленнях у рэгіёнах зброю размясцілі ў пакоях для захоўвання зброі органаў унутраных спраў.
Цяпер ідзе планавае навучанне, кажа Сіняўскі, які раней быў начальнікам УУС Гродзенскай вобласці.
«У выпадку актыўнасці, пытанняў, звязаных з абаронай сваёй айчыны, будуць фармавацца разлікі для ўдзелу ў адпаведных дзеяннях. Лічбы карэктуюцца, але ў выпадку ўзброеных момантаў, гэта лічба будзе каля 1,5 тысячы асабовага складу», — дадаў Сіняўскі.
Глядзіце таксама:
Міністр Сіняўскі: Пры надзвычайным становішчы ратавальнікі будуць са зброяй у руках спыняць беспарадкі
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары