Меркаванні

Што дасць Беларусі «Усходняе партнёрства»?

«Усходняе партнёрства» — гэта ініцыятыва Еўрапейскага саюза, якая была заснаваная ў маі 2008 году Польшчай і Швецыяй. Праграма разлічанае на збліжэнне шасці постсавецкіх краін (Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія, Азербайджан) з Еўрасаюзам. Больш інтэнсіўнае развіццё «Усходняе партнёрства» атрымала пасля вайсковага канфлікту на Паўночным Каўказе ў жніўні летась.

Доўгі час было не зразумела, ці прымуць ва «Усходняе партнёрства» Беларусь. У еўрапейцаў былі прэтэнзіі адносна становішча з дэмакратыяй і правамі чалавека ў нашай краіне. Тым не менш, ва ўстаноўчым саміце «УП» у Празе Беларусь рэпрэзентаваў віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Беларусь стала паўнапраўнай удзельніцай УП.

Што «Усходняе партнёрства» можа даць нашай краіне? Праграма ўключае ў сябе гандлёвыя дамовы, праграмы па паляпшэнні адміністрацыйных функцыяў краінаў, праграмы для паляпшэння адміністратыўнай здольнасці краінаў-партнёрак, пагадненні па перамяшчэнні насельніцтва і яго бяспецы, вывучэнне магчымасцяў адкрыцця рынкаў для свабоднага перасоўвання рабочых, павелічэнне энергетычнай бяспекі. Пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Развіццё малога і сярэдняга бізнесу.

У многім супрацоўніцтва будзе залежыць ад двухбаковых пагадненняў паміж Беларуссю і краінамі Еўрасаюзу. ЕС таксама чакае, што дзякуючы «Усходняму партнёрству» ўзрасце колькасць кантактаў паміж чыноўнікамі, спецыялістамі, прадстаўнікамі грамадскай супольнасці, што паспрыяе большай «сацыялізацыі» ў еўрапейскіх інстытутах значнага кола беларускага грамадства.

Для краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» адкрываецца выдатная перспектыва будучага сяброўства ў Еўрасаюзе.
Кажучы іншымі словамі, ўдзел у праграме прадугледжвае тую ж ступень дачыненняў з ЕС, якімі цешацца Нарвегія, Ліхтэнштэйн. Яны маюць тыя ж правы, як і краіны-сябры Еўрасаюзу, апроч супрацоўніцтва ў аграрнай сферы і права голасу.

Разам з тым, заахвочванне правоў чалавека і вяршэнства закона складаюць ядро палітыкі «Усходняга партнёрства», так адзначана ў выніковай дэкларацыі майскага саміту.

Фінансаванне «Ўсходняга партнёрства» на перыяд 2009—2013 гады складзе 600 мільёнаў еўра. З гэтых грошай Беларусь атрымае прыкладна ўостую частку.

Ці будуць выкарыстаныя гэтыя магчымасці, залежыць найперш ад Беларусі і яе жадання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць