Гэта фігура ўжо немаладога музыкі, які грае на катрынцы — папулярным музычным інструменце XVII—XVIII стагоддзяў.
Скульптуру паставілі каля Кіеўскага спуску, яе аўтар — гомельскі мастак Вячаслаў Долгаў.
Цікавая адметнасць новай гомельскай скульптуры ў тым, што яна з’яўляецца поўнай копіяй іншага «Катрыншчыка», які стаіць у гомельскім раёне Навабеліца. Помнік там з’явіўся ў 2008 годзе, але лёс яго вельмі нешчаслівы. Навабеліцкі «Катрыншчык» пастаянна цярпіць ад вандалаў: яму пашкоджвалі то капялюш, то пальцы, і, нарэшце, проста адламалі правую руку.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было

Каментары
Только тот на шарманке играет.