Упершыню пасля выбараў пратэстоўцу пакаралі грамадскімі работамі. Ён выкрыкнуў «Слава Украіне»
Такі прысуд вынеслі ў Віцебску ў ліпені, паведамляе «Вясна».

Суд Віцебскага раёна 14 ліпеня разглядзеў справу мужчыны, які каля возера ў Віцебскім раёне без дазволу райвыканкама выкрыкнуў лозунг «Слава Украіне». Мясцовыя ўчастковыя склалі на яго пратакол па арт. 24.23 КоАП.
У выніку суд пастанавіў пакараць мужчыну грамадскімі работамі тэрмінам на 50 гадзін.
Гэта першы выпадак падобнага пакарання пасля выбараў, вядомы праваабаронцам.
Усяго за ліпень, па даных «Вясны», было зафіксавана мінімум 122 затрыманні па адміністрацыйных справах. Беларускія суддзі прызначылі больш за 26 штрафаў і 61 арышт.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары