Вайна33

«Не вельмі цвярозая заява»: Зяленскі адказаў на словы Мядзведзева пра «Судны дзень»

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у сваім відэазвароце адказаў намесніку кіраўніка Рады бяспекі Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву, які прыгразіў Украіне «судным днём» у выпадку ўдару па Крыме.

— Сёння з Расіі прагучала чарговая не вельмі цвярозая заява пра нібыта «Судны дзень» для Украіны. Вядома, ніхто не будзе ўспрымаць такое запалохванне. Але паглядзіце, наколькі цынічна казаць такое менавіта сёння [нядзеля, 17 ліпеня] — у чарговую гадавіну знішчэння Расіяй у небе над украінскім Данбасам малайзійскага «Боінга», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ўжо тады Расія ішла да статусу дзяржавы-тэрарыста і да спецыяльнага трыбунала, які дакладна «адбудзецца з нагоды расійскай агрэсіі супраць Украіны».

— Гэта для Расіі будзе Судны дзень. І не ў пераносным сэнсе, не як гучнае выслоўе, а літаральна, — адзначыў Зяленскі.

Нагадаем, 17 ліпеня намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў прыгразіў Украіне «Судным днём» у выпадку ўдару па Крыме. Пад «Судным днём» таксама часта маецца на ўвазе ядзерны апакаліпсіс.

Мядзведзеў прыгразіў Украіне «Судным днём» у выпадку ўдараў па Крыме

Каментары3

  • SHOS
    18.07.2022
    Димону дали бичарскую должность, которая ни на что не влияет. Поэтому он обозлился и начал тявкать, заняв роль Жириновского. А именно изображать злобного глашатая Путина. У Жириновского получалось лучше во всех отношениях.
    Димон же просто алкаш
  • Псарня
    18.07.2022
    Я думаю гному выдалi загад цяукаць, пуцiну трэба каб быу нейкi яшчэ большы неадэкват чым ен сам, вось гном i стараецца
  • Неблагодарное занятие.
    18.07.2022
    Димон бухает без просыпу, вы хотите объяснить поступки бугого на трезвую голову.)))) Неблагодарное занятие.

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку12

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна26

Андрэева Калеснікавай: Цёплы кампрэс з прыгожадушнага самападману не дапаможа11

Стала вядома, што амерыканцы збіраюцца рабіць з Кубай2

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі46

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку12

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць