Грамадства

Жыхарам вёскі на Магілёўшчыне памерлых даводзіцца насіць на могілкі на руках. Пад'ехаць да іх немагчыма

Жыхары вёскі Шалаханаўка Горацкага раёна скардзяцца на надта благую дарогу да мясцовых могілак і распавядаюць, што памерлых даводзіцца несці на руках. Пра гэта паведамляе выданне horki.info.

Па словах мясцовых жыхароў, адлегласць ад вёскі да могілак — прыкладна кіламетр. Раней там была «палявая, добра закручаная грунтавая дарога», але потым «дарогу сталі пераворваць».

«З тых часоў могілкі сталі для нас практычна недаступныя. Ні праехаць, ні прайсці туды не атрымліваецца, можна ногі пераламаць. Вось прыклад: у лістападзе мінулага года ў мяне памерла мама, мы ледзь змаглі даставіць труну да магілы. А вось памянуць на могілках праз дзевяць дзён мы яе ўжо не змаглі — зямля намокла, і мы туды не змаглі прабрацца», — цытуе выданне жыхарку Шалаханаўкі Ірыну.

Па словах жанчыны, калі памерла яе цётка, з-за стану дарогі і немагчымасці праехаць па ёй камунальнікі неслі труну на руках.

Са слоў мясцовых жыхароў, труба, якая раней адводзіла ручай за вёскай, «перастала спраўляцца з гэтай функцыяй», і цяпер у нізіне стаіць вада — на могілках можна паспрабаваць праехаць толькі на пазадарожніку.

Старшыня Паршынскага сельскага савета ў размове з журналістамі выдання паабяцаў, што «сёлета звыклая палявая дарога ад вёскі да могілак будзе накатаная і захаваная». Трубу, па словах чыноўніка, ужо пачысцілі, і яна павінна працаваць як раней. А сітуацыю з яе засмечваннем ён патлумачыў тым, што ў ручаі жывуць бабры і час ад часу забруджваюць водаадвод.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп5

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць