Грамадства

Беларусаў адпраўляюць на «суткі» за любую беларускую сімволіку, знойдзеную памежнікамі

За апошнія два месяцы суды Брэста, Кобрына і Верхнядзвінска асудзілі мінімум шэсць беларусаў, якія нібыта пікетавалі падчас перасячэння беларускай мяжы. Падставай для пратаколаў была БЧБ-сімволіка, якую знаходзяць супрацоўнікі беларускай мытні падчас агляду машын, паведамляюць праваабаронцы.

Потым яны паведамляюць пра гэта ў міліцыю. Вядома, што часцей за ўсё скаргі на бела-чырвона-белую сімволіку паступаюць з пункту пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы.

У РАУСах на кіроўцаў складаюць пратаколы па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне», нават калі вымпел з БЧБ-сцягам і Пагоняй размешчаны ўнутры кабіны за сядзеннем кіроўцы.

Як вынікае з рапарту памежніцы на латвійска-беларускай мяжы, «яна ў адпаведнасці са сваімі службовымі інструкцыямі стала аглядаць кабіну аўтамабіля і пры аглядзе на бакавой сцяне з боку сядзення кіроўцы заўважыла вымпел у выглядзе бела-чырвона-белага колеру і гербам Пагоня памерам 8 на 15 сантыметраў, ён не быў схаваны і быў даступны для агляду». За гэтае «правапарушэнне» суд Верхнядзвінскага раёна 1 красавіка пакараў кіроўцу 10-сутачным арыштам. 

Суд Кобрынскага раёна 17 сакавіка аштрафаваў кладаўшчыка на 960 рублёў (30 базавых велічыняў) таксама за вымпел у бела-чырвона-белых колерах.

У Брэсце цягам месяца асудзілі чатырох кіроўцаў. На траіх склалі пратаколы за БЧБ-вымпелы, яшчэ на аднаго — за стужку на шкле аўтамабіля. Справы разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Ім прызначылі штрафы ў памеры ад 960 да 1 600 рублёў (ад 30 да 50 базавых велічыняў). 

У студзені праваабаронцам стаў вядомы першы выпадак, калі беларуса асудзілі за «пікетаванне» на мяжы. Тады кіроўцу-міжнародніка Аляксандра Крэйдзіча брэсцкі суддзя Андрэй Грушко аштрафаваў на 1 280 рублёў (40 базавых велічыняў). Яго прызналі вінаватым у пікетаванні дзвюма нелепкамі з Пагоняй, якія супрацоўнікі мытні заўважылі на шкле аўтамабіля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць