У зоне баявых дзеянняў пад Кіевам знік украінскі журналіст і дакументаліст Макс Левін
Апошні раз Макс Левін выходзіў на сувязь 13 сакавіка ў Вышгарадскім раёне пад Кіевам. Там, дзе ён павінен быў працаваць, адбываліся інтэнсіўныя баявыя дзеянні, падчас якіх ён мог атрымаць раненне або трапіць у палон да расійскіх вайскоўцаў, паведамляе Радыё Свабода.

Макс Левін нарадзіўся ў 1981 годзе на Кіеўшчыне. Працуе як фотакарэспандэнт і дакументальны фатограф ды аператар шматлікіх украінскіх і міжнародных выданняў, супрацоўнічаў з агенцтвамі Reuters, BBC, TRT World, Associated Press, LB.ua, Hromadske.
Ягоныя фотаздымкі публікавалі многія аўтарытэтныя ў свеце выданні.
Журналісты падчас расійскай вайны ва Украіне часта працуюць пад пастаяннай пагрозай абстрэлаў і палону.
Украінская грамадская арганізацыя «Інстытут масавай інфармацыі» ад пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны збірае факты злачынстваў расійскага войска супраць журналістаў. На 22 сакавіка зарэгістравана больш за 100 такіх фактаў.
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары