Украінскі інфлюэнсер: Пра батальён Кастуся Каліноўскага нам варта ведаць не менш, чым пра «Азоў»
Украінскі інфлюэнсер з Івана-Франкоўска Астап Украінец напісаў у Фэйсбуку пост пра Беларусь.

Астап напісаў:
«Падумалася.
Беларусь нам цяпер дадзеная на тое, каб убачыць, як кіраваны дыктатарам соцыум нават пасля жорсткіх рэпрэсій і ледзь не знішчэння грамадзянскай супольнасці можа рабіць тое, на што не здольныя «добрыя рускія».
Грамадства, якое не хоча вайны, практычна немагчыма прымусіць ваяваць. І я вельмі спадзяюся, што аднойчы мы даведаемся больш пра тыя гісторыі, якія адбываліся ў Беларусі апошнія тыдні. Ад «рэйкавай вайны» да сабатажу асабістага складу.
І так, пра батальён імя Кастуся Каліноўскага нам варта ведаць не менш, чым пра «Азоў».
Мы значна менш думаем пра Беларусь, таму што ў нашых вачах яна менш важная, чым Расія — а дарма. Сучасная Расія развальваецца ў прыватнасці і там, і нам карысна пра гэта памятаць».
-
Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць
-
Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі
-
Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю
Каментары