Свет

Кіраўнікі краін Персідскага заліва адмаўляюцца гутарыць з Байдэнам падчас вайны ва Украіне. Яны выстаўляюць адну ўмову

Кіраўнікі Саудаўскай Аравіі і ААЭ далі зразумець, што яны дапамогуць стрымаць рост цэн на нафту толькі пры адной умове.

Фота: АР.

Белы дом беспаспяхова спрабаваў арганізаваць тэлефонныя размовы паміж Джо Байдэнам і фактычнымі кіраўнікамі Саудаўскай Аравіі і ААЭ, каб спрыяць міжнароднай падтрымцы Украіны і дамовіцца пра меры стрымання цэн на нафту. Але і саудаўскі наследны прынц Мухамад ібн Салман, і эмірацкі шэйх Мухамад бін Зайд аль-Нахаян адхілілі запыты амерыканцаў на арганізацыю такіх размоў, піша Wall Street Journal.

Саудаўскія ўлады далі зразумець, што падчас прэзідэнцкага тэрміну Байдэна іх адносіны з Вашынгтонам пагоршыліся. Саудаўцы жадаюць, каб Амерыка больш падтрымлівала іх умяшальніцтва ў грамадзянскую вайну ў Емене, і хацелі б таксама атрымаць ад ЗША дапамогу ў развіцці ўласнай мірнай ядзернай праграмы. Яшчэ адно патрабаванне Вашынгтона — юрыдычная недатыкальнасць саудаўскага прынца Мухамада, у бок якога ў ЗША выставілі шмат пазоваў.

Як у Саудаўскай Аравіі, так і ў ААЭ ўлады ўстрывожаныя тым, як стрымана ЗША адрэагавалі на нядаўнія ракетныя атакі ў кірунку гэтых краін з боку праіранскіх баевікоў у Емене. Абедзве краіны таксама вельмі непакоіць адраджэнне іранскай ядзернай здзелкі, згодна з якой Іран абавязуецца развіваць свой ядзерны патэнцыял выключна ў мірных мэтах, бо яны не лічаць, што іранская ядзерная праграма з’яўляецца для іх боку бяспечнай.

Белы дом зацікаўлены ў тым, каб аднавіць адносіны з Саудаўскай Аравіяй і ААЭ. Шмат у чым гэта звязана з ростам цэн на нафту — цана за адзін бараль упершыню за 14 гадоў пераваліла за 130 даляраў. Саудаўская Аравія і ААЭ — адзіныя вялікія вытворцы нафты, якія могуць павялічыць нафтаздабычу на мільёны бараляў. Зараз, калі цэны на амерыканскі бензін дасягнулі высокага ўзроўню, гэтыя мільёны бараляў на рынку маглі б дапамагчы знізіць цэны на нафту.

Раней і саудаўскія, і эмірацкія ўлады ўжо адмаўляліся выкачваць больш нафты, сцвярджаючы, што яны будуць прытрымлівацца ўжо існуючага плану вытворчасці.

Італьянцы шукаюць уладальніка 140-метровай яхты. Ім можа быць Пуцін

Палонныя расійскія вайскоўцы будуць працаваць на эканоміку Украіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду3

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду3

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць