Грамадства

Мінчанка паскардзілася на занадта вялікі выбарчы ўчастак. Чыноўнікі толькі развялі рукамі

Чытачка «Нашай Нівы» Любоў звярнулася ў Мінгарвыканкам з заявай аб парушэннях падчас фарміравання ўчасткаў для галасавання на рэферэндуме. Згодна з артыкула 17 Выбарчага кодэкса, участкі не павінны быць большыя за 3000 выбаршчыкаў. «У мой участак уваходзіць комплекс «Маяк Мінска», у адным ім пабудавана 5220 кватэр», — абураецца жанчына. Чыноўнікі, да якіх яна звярнулася, толькі разводзяць рукамі.

«Чыноўнікі Першамайскага раёна Мінска падпісалі рашэнне, якім стварылі ўчастак для галасавання № 39, у які ўключылі жыхароў кварталаў «Магістр» і «Маяк Мінска», гэта 41 дом, — расказвае жанчына. — На адным толькі «Маяку» пабудавана каля 5220 кватэр, у якіх жыхары ўжо пражываюць і большасць з іх там зарэгістравана і маюць права голасу. А на ўчастак дадалі яшчэ і 7 дамоў «Магістра». Я лічу, што стварэнне такога участка — гэта непрафесіяналізм супрацоўнікаў Першамайскага раёна Мінска».

Любоў напісала зварот у Мінгарвыканкам, а таксама патэлефанавала ў адміністрацыю Першамайскага раёна і ў Цэнтральную выбарчую камісію, каб паведаміць пра парушэнне.

«Паўнамоцтваў абмяркоўваць гэта ў мяне няма. Не магу даць каментар вам па гэтым пытанні. Я так разумею, што гэтае рашэнне Аадміністрацыі. Я не маю права яго адмяніць ці абмяркоўваць. Размова ні пра што», — адказаў ёй кіраўнік спраў адміністрацыі Першамайскага раёна Аляксей Ванкевіч.

А вось што адказалі мінчанцы на гарачай лініі Цэнтрвыбаркама:

«А на падставе чаго вы вырашылі, што колькасць жыхароў не адпавядаюць заканадаўству? Я думаю, што ўдакладніць колькасць удзельнікаў рэферэндуму на кожным участку можна ў Адміністрацыі Першамайскага раёна. Мне здаецца, што вы крыху блытаеце. У нас грамадзяне галасуюць па месцы рэгістрацыі. Калі чалавек там пражывае, гэта не значыць, што ён там зарэгістраваны. Зрабіць высновы ні вы, ні я аб колькасці зарэгістраваных удзельнікаў на рэферэндум не можам. Па гэтым пытанні вы можаце звярнуцца ў Адміністрацыю Першамайскага раёна. Вы не можаце сцвярджаць аб колькасці. Калі ўчастак сфарміраваны, — значыць колькасць была праверана. Давайце я яшчэ ўдакладню інфармацыю для вас. Таксама вы можаце напісаць электронны зварот».

Па афіцыйных дадзеных ЦВК, усяго па краіне сфарміравана 5510 участкаў. У горадзе Мінску — 692, у Мінскай вобласці — 929, Магілёўскай — 707, Гродзенскай — 608, Гомельскай — 977, Віцебскай — 714, Брэсцкай — 883.

Між тым, спісы членаў участковых камісій дагэтуль не вывесілі, хоць абяцалі гэта зрабіць да 11 лютага.

Чытайце таксама:

«Патрэбная характарыстыка». Чытачка высветліла, як стаць дружыннікам ці выступіць на канцэрце да рэферэндуму

Улады вырашылі не публікаваць спіс тых, хто будзе лічыць галасы на рэферэндуме?

«Набліжаныя адчуваюць любоў не да канкрэтнай асобы, а да пасады». Прафесар псіхалогіі Уладзімір Янчук аб цяперашнім стане ўлады і грамадства

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць