Грамадства

Кавэзэшніка з Пінска будуць судзіць за жарт-абразу ў тэлеграм-канале

У Пінскім судзе 7 лютага пачнецца разгляд крымінальнай справы Васіля Краўчука, якога абвінавачваюць у абразе міліцыянта.

Фота: Медыя-Палессе

Падставай для разбору стаў каментарый у тэлеграм-канале, піша «Медыя-Палессе».

У снежні 2020 года Васіль убачыў у тэлеграме навіну пра тое, што ў адной беларускай школе міліцыянер крычала на дзяцей. Ён напісаў у каментарыях жарт, які раней гучаў на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Гэта быў перафразаваны фрагмент вядомай дзіцячай песні «Пусть бегут неуклюже» з мультфільма пра Чабурашку і Кракадзіла Гену — частка прыпеву гучала па-іншаму.

Праз два тыдні супрацоўнікі міліцыі прыехалі ў кватэру маці Васіля, якую мужчына даглядае, бо яна перасоўваецца на інвалідным вазку, адвезлі яго па месцы пражывання і правялі там ператрус. Праз два тыдні сілавікі зноў прыехалі ў кватэру маці абвінавачанага і канфіскавалі стары смартфон.

У выніку на Васіля завялі крымінальную справу за абразу супрацоўніка міліцыі. Яму пагражае да двух гадоў калоніі. Сам мужчына запэўнівае, што гэта быў усяго толькі жарт.

Васіль — удзельнік Вышэйшай украінскай лігі КВЗ, чэмпіён беларускага КВЗ у Першай лізе, удзельнік Еўралігі і неаднаразовы ўдзельнік фестывалю КВЗ у Сочы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі23

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту23

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць