Улада

Вальфовіч: Імавернасць нападу Расіі на Украіну малая

Ва Украіне прысутнічаюць больш за 64 амерыканскія дарадцы, якія «дыктуюць» уладам краіны, якія прымаць рашэнні і як фарміраваць Узброеныя сілы дзяржавы, заўважыў пры гэтым кіраўнік Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.

Аляксандр Вальфовіч. Фота: БелТА

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв'ю у тэлеканалу АНТ, паведамляе РБК.

Вальфовіч распавёў, што ва Украіне «падштурхоўваюць, раскальваюць абстаноўку» і заяўляюць пра ўварванне Расіі, у тым ліку — з тэрыторыі Беларусі.

«Нібыта Расія збіраецца напасці на Украіну, што, на мой погляд, сёння немэтазгодна і малаімаверна», — сказаў ён.

Вальфовіч назваў інфармацыю пра агрэсію Расіі фэйкамі і чуткамі, якія толькі «падаграваюць абстаноўку».

Паводле ягоных звестак, гэта звязана з тым, што ўкраінскае Міністэрства абароны кансультуюць 5—6 вайсковых дарадцаў з ЗША, якія займаюцца стратэгічнымі пытаннямі. «А на аператыўным узроўні — больш за 64 такіх дарадцаў. Відавочна, амерыканскія дарадцы дыктуюць як жыць, як будаваць свае Узброеныя сілы, чым займацца і што рабіць», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Канцлер Нямеччыны: У выпадку агрэсіі супраць Украіны Расію чакаюць вельмі жорсткія санкцыі

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў тры-чатыры дні вайны ў выпадку сутыкнення з Украінай

Каментары

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць