Грамадства

Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на польскага суддзю, які не выдаў Сцяпана Пуцілу. Але прычына не толькі ў гэтым

Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненні да суддзі акруговага суда горада Варшавы Дарыюша Любоўскага «за распальванне нацыянальнай варажнечы і сацыяльнай варожасці». Ён адмовіў у выдачы вядомага блогера Пуцілы на запыт Беларусі. Але справа не толькі ў гэтым.

Пры фармуляванні абвінавачання напоўніцу выкарыстаныя тыя загатоўкі, якія прымяняюцца для палітычных спраў унутры краіны, нават стылістычна нічога мяняць пракуроры не палічылі патрэбным:

«Устаноўлена, што падазраваны з'яўляўся суддзёй па справе аб выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь датычнага да тэрарыстычнай дзейнасці Сцяпана Пуцілы, які абвінавачваецца ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх, супраць грамадскай бяспекі і правапарадку.

У ходзе пасяджэння Дарыюш Любоўскі публічна распаўсюдзіў заведама недакладную інфармацыю, накіраваную на распальванне нацыянальнай варожасці і сацыяльнай варожасці, абразіў і абылгаў найвышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь. ️ ️

Падобныя дзеянні афіцыйнай службовай асобы, якая выступае ад імя польскай дзяржавы, сведчаць аб відавочным непрафесіяналізме, ігнараванні асноўных прынцыпаў ажыццяўлення правасуддзя і міжнародных абавязальніцтваў.

Пацвярджаюць свядомую тэндэнцыйнасць і сфабрыкаванасць судовага працэсу па канкрэтнай крымінальнай справе, яго палітызаванасць і заказны характар. Пры гэтым сама працэдура абвяшчэння рашэння была відавочна тэатралізаваная».

Нагадаем, што 26 студзеня польскі суд забараніў выдаваць Беларусі блогера.

Суддзя сваё рашэнне патлумачыў тым, што «нельга выдаць чалавека толькі за тое, што гэтага хоча псіхапатычны дыктатар».

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Калі адбудуцца перамовы ЗША і Ірана і ці адбудуцца яны ўвогуле, становіцца ўсё менш зразумела1

У Аўстрыі перазнялі культавы серыял «Камісар Рэкс»

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён3

Іран канчаткова адмовіўся ад перамоў з ЗША. Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне5

Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады2

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі13

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць