Здароўе

Як змагацца з залежнасцю падлеткаў ад відэагульняў? Раяць самі падлеткі

Гэта не проста гульні, папярэджваюць дарослых усяго свету амерыканскія тынэйджары. Гэта віртуальная прастора, дзе чалавек вучыцца працаваць у камандзе, выбудоўвасць стратэгіі, станавіцца лідарам. І там не бессэнсоўныя чаты з сябрамі — там цэлы новы свет сацыяльных адносінаў. Парады бацькам гульцоў ад падлеткаў-гульцоў сабраў WSJ.

Фота Pixabay.com

«Самае прыкрае — гэта калі бацькі спыняюць гульню без папярэджання», — скардзіцца Мэцью, згадваючы свае падлеткавыя гады. Цяпер яму ўжо 18 і ён вучыцца ў палітэхнічным універсітэце ў Каліфорніі.

15-гадовы Джонатан з Мэмфіса нагадвае, што ёсць вялікая розніца між нездаровай апантанасцю відэагульнямі і здаровай апантанасцю відэагульнямі.

Знайсці баланс цяжка, і бацькам трэба прыкласці не менш намаганняў, чым падлеткам для гэтага. Бо часцей за ўсё бітва супраць гульняў заканчваецца тым, што дзіцяці не пакідаюць ні выбару, ні магчымасці кантраляваць свой уласны час. А адчуванне, што ты можаш сам выбіраць занятак і сам кіруеш сваім часам — вельмі важнае для ўсіх, і малых, і дарослых.

Як жа гарманічна ўпісаць відэагульні ў сямейнае жыццё, а таксама якім правілам бяспекі варта навучыць кожнага?

 Будзільнік і расклад

Дазвольце падлеткам узяць адказнасць за тое, як яны размяркуюць свой час між гульнямі і жыццём. У іх гэта цудоўна атрымаецца, да таго ж, гэта будзе выдатны навык на будучыню.

Напрыклад, парайце дзецям самім пісаць сабе расклад на дзень. І самім жа заводзіць будзільнік, каб усё паспець.

Нехта з апытаных амерыканскіх падлеткаў дазваляе сабе, прыйшоўшы са школы, гуляць цэлую гадзіну, але калі звініць будзільнік праз гадзіну, усё сумленна хавае і сядае за дамашку. Пасля вячэры, калі ўсё хатняе на заўтра зробленае, ён можа яшчэ крыху пагуляць.

Важна не падманваць ні сябе, ні бацькоў, кажуць некалькі маладых гульцоў. Бо, падмануўшы бацькоў, цішком нагуляўшыся ў гульні, ты толькі згубіш давер сям’і, і, магчыма, сам ужо не зможаш кантраляваць свой час.

Хтосьці наадварот спачатку хутка распраўляецца са школьнымі заданнямі і тады ўжо да самага сну гуляецца. Ці ёсць яшчэ варыянт — ставіць будзільнік на 15-хвілінныя перапынкі паміж сэтамі гульні, і за гэтыя перапынкі рабіць школьныя заданні. Азарт дае добры стымул працаваць хутка.

Галоўнае, падкрэсліваюць некалькі хлопцаў, напісаць сабе спіс, што трэба за дзень зрабіць, і зрабіць гэта, а рэшту часу са спакойным сумленнем прысвячаць гульням.

 Падазроныя паведамленні ад незнаёмцаў

У многіх гульнях з публічных сервераў дзіця можа атрымоўваць паведамленні ад незнаёмых людзей. Гэта ў прынцыпе небяспечна. Ананімы любяць папалохаць дзяцей пасланнямі кшталту: «Я ведаю, дзе ты жывеш». Трэба папярэдзіць дзіця, каб яно адразу блакавала такіх гульцоў, паведамляла пра іх і не ўступала з імі ў перапіску.

Таксама важна не выстаўляць нідзе інфармацыю пра свае старонкі ў сацыяльных сетках — праз іх незнаёмцы могуць выведаць вельмі шмат інфармацыі пра гульца і карыстацца ёй.

 Акаўнт і змена пароля

Падлеткі раяць дарослым навучыць сваіх дзяцей, як абараняць акаўнт ад узломаў. Варта прыдумаць вельмі заблытаны пароль, а калі акаўнт узламалі, адразу ж пароль змяніць. І так, паролі лепш запісваць на паперу і хаваць у надзейнае месца.

Нехта мяняе паролі раз на тры месяцы. І ў дадатак мае двухфактарную аўтэнтыфікацыю. І гэта нармальна.

Не кантралюйце дзяцей у прынцыпе, не толькі датычна гульняў. І пабачыце, што будзе

Забіраць кансоль — зусім не эфектыўна, — пераконвае Мэцью.

Замест гэтага лепш даваць дзіцяці устаноўку, што трэба зрабіць да канца дня — а як яно гэта зробіць, і колькі часу пры гэтым правядзе за кансоллю, хай вырашае само.

Разам са свабодай з’яўляецца больш магчымасцяў, не звязаных з відэагульнямі, — кажа яшчэ адзін гулец са стажам.

А значыць, калі дзіцяці не хапае свабоды, у яго з’яўляецца нашмат больш спакусы заняцца тым, што не дазваляюць. Калі ж свабоды хапае, яно само знойдзе сабе іншыя заняткі, па-за камп'ютарнымі гульнымі.

Галоўнае — каб бацькі верылі ў сваіх дзяцей.

Клопат бацькоў. Чаму не варта шчасце дзяцей ставіць сабе за мэту

Гонар бацькоў за поспехі дзяцей. У чым тут пастка

Каментары

Цяпер чытаюць

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Усе навіны →
Усе навіны

У Лельчыцах мужчына захацеў ашчадзіць на корме для сабак і моцна памыліўся1

«Вялікая савецкая армія перамагае малую савецкую армію». УСУ сталі прайграваць на полі бою пасля вяртання да старых практык10

Прыярытэт — спыненне агню. Зяленскі і еўрапейскія лідары паразмаўлялі з Трампам2

На дапамогу ахвярам рэпрэсій у Беларусі еўрапейцы выдзелілі больш за 2,4 мільёна еўра8

Цэны на аўтобусныя білеты з Мінска ў Вільню імкліва падскочылі за дзень1

«Я не дыктатар, мне ў галаву не прыйдзе змяняць Канстытуцыю». Прэзідэнт Сербіі Вучыч заявіў, што не пойдзе на трэці тэрмін2

Прапагандыст Ігар Тур пахваліўся, як па ўказе Лукашэнкі косіць свой участак пяты раз за год10

У Расіі абмежавалі званкі праз Telegram і WhatsApp1

«Лідбір» вяртаецца ў звыклым фармаце. Хэдлайнеркай будзе Юлія Савічава12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць