Літаратура

Час, у якім мы гарым. Новыя вершы паэтаў: Сцебурака, Рудак, Ніна Лістота

У новай рэальнасці найлепшыя беларускія творцы змяшчаюць свае новыя творы ў сацыяльных сетках.

Усевалад Сцебурака. Час, у якім мы гарым

Хто адшукае, хто пазнаходзіць
сённяшні час, што імкліва сыходзіць…
Ці захавае час таямніцу,
тую, што ў ночы бяссонныя сніцца?..

Сніцца цяпер нам
з-за межаў, з-за кратаў,
цьмяным набыткам
і горкаю стратай.

Час, у якім
мы жывём і гарым,
час, што знікае
як водар, як дым.

Дзе яго месца
ў архіве стагоддзяў?
Ці пажылі-патрывалі,
і годзе?

Ці перакрочылі,
ці на мяжы?
Ты адчуваеш? —
Ты мне скажы.

Антон Рудак. Кулінарныя тэхнікі

яе клікалі валькірыя валерыя
а яго ўсе звалі дыназаўр дзяніс
яны выраслі на ўскраіне імперыі
і абое не заспелі камунізм

ён хацеў яе вадзіць у кафетэрыі
як рамантык а не сраны праграміст
ды навокал іх былі адно аўстэрыі
з сушы-барамі ды рэстаран кухмістр

яе клікалі вампіркаю вікторыяй
ён вядомы быў як ваўкалак алег
нават блыталі іх часам некаторыя
з першай параю згаданых тут калег

ён хацеў каб прыпынілася гісторыя
запаволіў час свой хуткаплынны бег
ды навокал абступалі якіторыі
з прафітролямі ды беспрасветны свэг

Ніна Лістота. Скрозь Беларусь

Я раскажу,
як мы ехалі
скрозь Беларусь.
Як вабіў
халодны і дзікі
бляск магістралі.
Як бачылі тых,
каго зусім не чакалі.
І не пачулі
тых, каго варта
пачуць.

Спыніліся непадалёку
ад самай мяжы.
Бяздоннае возера
злева. А справа:
агні і залева.
Гаворыш ты:
«Не дрыжы.
Хадзем на запраўку».
Дзве кавы ў пластыкоўках
і два чызкейкі —
сядаем на лаўку,
і дыхаць ужо вальней.

— А вунь чарада
паляцела
дзяцей беспрытульных
у вырай.
— Што, дзеці ўмеюць лятаць?
— Відаць.

Вось весткі
з палону,
з тваёй кішэні
адзін за адным
пасыпаліся лісты.
— Як добра,
што там не ты.
— І што там не ты…
Мы проста патрэбны
адно аднаму
да нематы,

да хрыпаты…

Наперадзе вырай.
А ззаду бяздонне
любімай, сіняй вады.
— Ці гатовы ты?..
— Ці хопіць сіл у цябе?..
Застываем тут,
пад ліхтарамі неба.
— Вяртацца? Куды?
— Хіба што к самім сабе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць14

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка: «Жыроўка прыйшла на 240 рублёў, хоць я працую. Аказалася, гэта з-за кватаранта»13

Паміж Гродна і Гомелем будзе хадзіць прамы аўтобус. Працягласць маршруту — 600 км

Лукашэнка: Усе згодны на перамовы ў Беларусі, акрамя Зяленскага9

Палітолагу Суздальцаву вынеслі ў Расіі прысуд за «паклёп» на Лукашэнку8

Школы перайшлі на новае меню. Што дзецям падабаецца больш за ўсё?2

«Сумуе па Кыргызстане». Лукашэнка расказаў пра жыццё Бакіева ў Беларусі8

Расіяне ў Гомелі захацелі ўчыніць міжнародны скандал. Што за таямнічая лялька была на помніку Ракасоўскаму26

Каспараў: Украінцы гінуць за нас! А гэта рыэлтарская здзелка, каб узбагаціць сям'ю Трампа і прадаць Украіну!19

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць14

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць