Грамадства

Маладая юрыстка з прэзідыума Усебеларускага народнага сходу стала дырэктаркай Нацыянальнай школы прыгажосці

Магістрантка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Бажэна Ярэміч, якая засядала ў прэзідыуме Усебеларускага народнага сходу побач з Міхаілам Мясніковічам, стала дырэктаркай і мастацкім кіраўніком Нацыянальнай школы прыгажосці. Такая інфармацыя з'явілася на сайце школы. 

«Удзельнікі Усебеларускага народнага сходу — найлепшыя людзі краіны. Знаёмства з імі, сумесная праца дадуць неацэнны досвед, веды і навыкі», — казала Бажэна напярэдадні УНС.

22-гадовая выкладчыца-стажорка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права таксама ўваходзіць у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай новай рэдакцыі дакумента. Усяго ў складзе камісіі 36 чалавек. 

Упершыню з Лукашэнкам маладая юрыстка перасеклася ў кастрычніку 2018 года падчас яго сустрэчы са студэнтамі ў Гродне.

Праз месяц яна разам з групай студэнтаў прыехала ў Мінск, каб паглядзець на Палац Незалежнасці. Праз год, у снежні 2019 года, яе запрасілі на Венскі баль у Мінску, дзе таксама быў Лукашэнка. 

У 2020 годзе яе бачылі побач з Лукашэнкам на балі выпускнікоў.

Бажэна спрабавала сябе не толькі ў якасці выкладчыка і юрыста. Яна паўдзельнічала ў Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь — 2020». Тады правядзенне конкурсу было прыпынена на нявызначаны тэрмін з-за пандэміі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць