На сайце Беларускай праваслаўнай царквы з'явіўся зварот мітрапаліта Веніяміна да вернікаў, у якім ён на фоне росту выпадкаў каранавірусу заклікае маліцца за хворых і дактароў, а таксама асуджае антываксераў.
«Памылковым з'яўляецца сцверджанне, што прынцыповая адмова ад вакцынацыі як такой можа быць абумоўлена праваслаўным веравучэннем. Выбар на карысць прышчэпкі або адмовы ад яе з'яўляецца індывідуальным рашэннем кожнага чалавека, якія прымаюцца на аснове асабістых перакананняў, ведаў, жыццёвага досведу, а таксама з улікам інфармацыі аб магчымых наступствах вакцынацыі, атрыманай ад медыцынскіх работнікаў, прадстаўнікоў навуковай супольнасці», — даводзіцца ў звароце.
«Разам з тым недапушчальным і грэшным з'яўляецца распаўсюджванне лжывых вучэнняў, якія атаясамліваюць вакцынацыю з «прыняццем пячаткі антыхрыста», роўна як і сцверджанняў аб нібыта таемным чыпіраванне чалавецтва, якое праводзіцца з дапамогай вакцынацыі», — асцерагае мітрапаліт.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары