Эканоміка

S&P пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні «B» з «негатыўным» прагнозам

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні «B/B» з «негатыўным» прагнозам, паведамляе Interfax.by.

«Перспектывы эканомікі Беларусі кволыя, і краіна застаецца ў стане зацяжнога палітычнага крызісу пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Нягледзячы на аднаўленне ў гэтым годзе, мы прагназуем, што эканоміка краіны скароціцца на 0,7% у 2022 годзе, бо міжнародныя санкцыі ўвойдуць у дзеянне цалкам», — гаворыцца ў прэс-рэлізе S&P.

З іншага боку, кароткатэрміновыя рызыкі знешняй ліквіднасці дазволіць істотна знізіць матэрыяльна-тэхнічная і фінансавая падтрымка ад Расіі ў спалучэнні з нядаўнім выдзяленнем сродкаў МВФ на $ 0,9 млрд у рамках глабальнага размеркавання спецыяльных правоў запазычання( SDR), адзначаецца ў паведамленні.

Так, па даных агенцтва, Беларусь і Расія «зноў блізкія да новага пагаднення аб пазыцы, пры гэтым першы транш будзе выдзелены ў бліжэйшыя некалькі месяцаў».

У паведамленні адзначаецца, што ўрад Расіі разглядае магчымасць прадастаўлення крэдыту $0,63 млрд, каб часткова кампенсаваць страты Беларусі ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне РФ, які раней фактычна скараціў субсідыі для Беларусі.

«У выпадку прадастаўлення гэта фінансаванне ў цэлым пакрые патрэбы ўрада ў знешнім рэфінансаванні ў 2022 і 2023 гадах, якія складуць $1,7 млрд і $2, 8 млрд адпаведна. У дзяржаўным доўгу пераважаюць афіцыйныя крэдыты ад Расіі і кантраляваных Расіяй арганізацый (каля 50% ад агульнай сумы) і Кітая (каля 13%)», — адзначаюць эксперты агенцтва.

«Негатыўны» прагноз па рэйтынгу Беларусі «паказвае на рызыку таго, што міжнародныя санкцыі і зацяжны палітычны крызіс могуць паўплываць на эканоміку, плацежны баланс і бюджэт краіны ў большай ступені, чым мы чакаем у наступныя 12 месяцаў», — адзначаюць эксперты S&P.

Прагноз таксама ўлічвае імавернасць таго, што своечасовая фінансавая падтрымка Беларусі з боку Расіі можа стаць менш прадказальнай, магчыма, з-за больш строгіх умоў, выкананне якіх можа быць складаным для Мінска ў некаторых выпадках.

Агенцтва не выключае паніжэння рэйтынгу Беларусі ў тым выпадку, калі фінансавая падтрымка з Расіі апынецца недастатковай ці стане менш чаканай. Зніжэнне рэйтынгу краіны магчыма таксама ў выпадку, калі існуючыя і магчымыя новыя міжнародныя санкцыі прывядуць да больш сур'ёзных наступстваў для яе макраэканамічных перспектыў, чым S&P прагназуе ў цяперашні час.

Паводле прагнозу S&P, эканоміка Беларусі ў 2021 годзе можа вырасці на 2%, аднак у наступным годзе эксперты агенцтва чакаюць яе зніжэнне на 0,7% у сувязі з заходнімі санкцыямі.

«Мы чакаем, што ў 2022 годзе эканоміка скароціцца на 0,7% з-за скарачэння экспарту, а таксама скарачэння ўнутранага попыту. Экспарт пацерпіць ад некалькіх раўндаў сектаральных санкцый, уведзеных, у прыватнасці, ЕС, Вялікабрытаніяй і ЗША, якія нацэленыя на шырокі спектр ключавых экспартных тавараў краіны, уключаючы нафту і калійныя прадукты», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі23

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту23

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць