Як стала вядома «Нашай Ніве», на «Інтэграле» правілы ўнутранага распарадку дапоўняць пунктам, паводле якога забароняць «карыстацца мабільнымі тэлефонамі (смартфонамі і планшэтамі) у працоўны час для вырашэння задач, не звязаных з працоўнымі абавязкамі работніка».

Інфармацыю пра гэта павінны размясціць на прахадных, а таксама да 24 верасня азнаёміць з новаўвядзеннем рабочых пад подпіс.
Такія ж змены адбудуцца на заводах «Электрамодуль» (Мінск) і «Цветатрон» (Брэст), якія ўваходзяць у холдынг «Інтэграла». Кантроль за выкананнем загада ўсклалі на намесніка гендырэктара па ідэалогіі і персаналу. Рашэнне ўзгодненае з прафсаюзам.
Гэта не першы выпадак, калі на беларускіх прадпрыемствах хочуць забараніць мабільныя тэлефоны. На прадпрыемстве «Гродна Азот», рабочыя якога пратэставалі супраць вынікаў выбараў і збіцця мірных дэманстрантаў, абмяркоўвалася ідэя выдаваць супрацоўнікам замест смартфонаў звычайныя кнопачныя тэлефоны, з якіх нельга выйсці ў інтэрнэт, зрабіць фота і відэа.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары