Грамадства

Затрыманых гледачоў на спектаклі «Белы трусік, Чырвоны трусік» караюць 15-сутачнымі арыштамі

16 чэрвеня ў чырвоным дворыку, ў цэнтры Мінска, павінна была адбыцца прэм’ера спектакля «Белы трусік, Чырвоны трусік». Праз некалькі хвілін пасля пачатку туды прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі каля васьмі гледачоў і сяброўку Каардынацыйнай Рады Аксану Зарэцкую, якая арганізавала прагляд спектакля, паведамляюць праваабаронцы.

Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе на ўсіх склалі пратаколы за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі па арт. 24.3 КаАП. Увечары чатырох жанчын, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці, выпусцілі з пратаколамі да суда, а астатніх перавялі на Акрэсціна.

Чытайце таксама: «Праз 10 хвілін пасля пачатку прыйшлі сілавікі». Што адбылося на спектаклі з удзелам Зарэцкай

17 чэрвеня справы гледачоў спектакля разгледзелі ў судзе Цэнтральнага раёна. Справы 34-гадовага Мікіты Раманкіна і 25-гадовай Аліі Саед разглядзеў суддзя Аляксандр Петраш. Ён арыштаваў мінчукоў на 15 сутак кожнага.

Справу 48-гадовай Святланы Мяшчанінавай разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк. Жанчыну, як і іншых, абвінавацілі ў тым, што «на тэрыторыі РУУСа каля 19:40 Святлана аказала непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі». Па словах Святланы, Аксана Зарэцкая запрасіла яе на сяброўскую сустрэчу для прагляду спектакля, у якім у яе адбыўся дэбют у якасці актрысы. Жанчына патлумачыла, што «прыйшла каля 18:30 на вуліцу Рэвалюцыйную і чакала пачатку пастановы, але, як толькі на маніторы ўключыўся спектакль, адразу прыйшлі мужчыны ў цывільным і паставілі ўсіх тварам да сцяны». Мяшчанінава сцвярджае, што добраахвотна прайшла за супрацоўнікамі і ніхто з затрыманых непадпарадкаванне супрацоўнікам не аказваў. Яна звярнула ўвагу суддзі, што супрацоўнікі здымалі ўсё на відэа, якое магло б пацвердзіць яе словы.

Суддзя Дзмітрый Карсюк пакараў Мяшчанінаву 15-сутачным арыштам.

Чакаецца суд над яшчэ адным затрыманым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць