Свет

На мяжы Кыргызстана і Таджыкістана адбылася перастрэлка. Туды сцягваецца вайсковая тэхніка

У Баткенскім раёне на паўднёвым захадзе Кыргызстана пачалася перастрэлка паміж вайсковымі падраздзяленнямі двух бакоў. У Бішкеку сцвярджаюць, што таджыкскія вайскоўцы перакінулі да мяжы ў тым ліку мінамёты, паведамляе РБК.

Усяго пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку мірныя жыхары.

Пры гэтым кыргызскія ўлады сцвярджаюць, што з іх боку пункты пропуску на мяжы функцыянуюць у штатным рэжыме і размова ідзе толькі пра ўзмацненне рэжыму службы ў памежных частках.

Затым да мяжы пачалі сцягваць ваенную тэхніку. Адпаведнае відэа апублікаваў Mash у сваім Telegram-канале.

На кадры, знятыя відавочцамі, у прыватнасці, патрапілі баявыя машыны пяхоты, што ідуць да мяжы. Акрамя таго, па звестках мясцовых жыхароў, да зоны канфлікту высунуліся бронетранспарцёры і знішчальнікі.

***

У Бішкеку адказнасць за інцыдэнт усклалі на Душанбэ. У Бішкеку сцвярджаюць, што менавіта прадстаўнікі Таджыкістана пачалі ставіць відэакамеры на слупе каля пункта размеркавання вады (што папаўняе Тарткульскае вадасховішча) у Баткенскім раёне Кыргызстана. Гэта выклікала незадаволенасць мясцовых жыхароў і прывяло да сутычкі.

У сваю чаргу, у Душанбэ сцвярджаюць, што кыргызскія вайскоўцы адкрылі агонь па таджыкскіх памежніках, калі тыя знаходзіліся на тэрыторыі сваёй краіны, у выніку чаго пацярпелі і мірныя жыхары.

У Таджыкістане ўпэўненыя, што водаразмеркавальны пункт належыць менавіта ім, паколькі менавіта так пазначана на картах 1989 года. У сваю чаргу, у Бішкеку кажуць, што будаваўся гэты пункт менавіта на сродкі Кіргізскай ССР, а таму кантраляваць яго павінны цяперашнія ўлады Кыргызстана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду6

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што гатовы зноў бамбіць Іран, калі дамовіцца з Тэгеранам не ўдасца

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду6

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць